26 красавiка 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы не можам з'есці таматаў больш, чым палякі»

5
«Мы не можам з'есці таматаў больш, чым палякі»

Кантрабандны гандаль «санкцыйнай прадукцыяй» працягвае весціся.

Паводле звестак Інстытута статыстыкі Турцыі, у першым квартале гэтага года наша краіна імпартавала турэцкіх таматаў на 32,4 млн даляраў, піша «Заўтра тваёй краіны».

Асноўнымі пакупнікамі турэцкіх памідораў таксама з'яўляюцца Румынія (18 млн даляраў), Польшча (11,8 млн даляраў) і Ірак (7,6 мільёна даляраў). Аднак турэцкіх таматаў яны купляюць значна менш, хоць колькасць насельніцтва гэтых краін у некалькі разоў большая, чым у Беларусі.

Навошта беларусам столькі таматаў?

- Мы не можам з'есці таматаў больш, чым палякі. Да таго ж Беларусь імпартуе памідоры не толькі з Турцыі. Не выключана, што частка гэтай гародніны сыходзіць у Расею, - мяркуе эканаміст Леанід Злотнікаў.

Экспэрт нагадвае, што ў 2015 годзе, калі турэцкія ВПС збілі расейскі бамбавік СУ-24 Уладзімір Пуцін ўвёў супраць Турцыі палітычныя і эканамічныя санкцыі.

Толькі нядаўна Маскве і Анкары ўдалося аднавіць гандлёвыя стасункі.

Бакі не змаглі дасягнуць дамоўленасці толькі па двух пазіцыях: аб пастаўках у Расею турэцкіх памідораў і ў Турцыю - расейскага збожжа.

Эканаміст мяркуе, што некаторыя беларускія імпарцёры, карыстаючыся момантам, пастаўляюць турэцкія памідоры ў РФ.

- Вядома, частка турэцкіх таматаў застаецца ў нашай краіне і беларусы іх ахвотна купляюць. Тым больш што цана на іх ніжэйшая, чым на беларускія, - кажа Леанід Злотнікаў.

- Чаму беларускія памідоры і іншая агародніна часцяком даражэйшая за імпартную?

- У нас даражэйшая не толькі гародніна, але і многія іншыя прадукты харчавання. Да прыкладу, ялавічына і свініна ў Польшчы значна таннейшыя. Гэта сведчыць пра нізкую эфектыўнасць не толькі сельскай гаспадаркі, але і ўсяго грамадскага ўладкавання, прымітыўнага кіравання эканомікай. Мы маем неканкурэнтаздольную мадэль.

У рамках той сістэмы, якая ўсталявалася ў Беларусі, толькі рэформы ў сельскай гаспадарцы не дапамогуць. Тут трэба ўсё мяняць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках