27 красавiка 2024, Субота, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіўся беларускі след у забойстве экс-дэпутата Дзярждумы РФ Вараненкава?

3
З'явіўся беларускі след у забойстве экс-дэпутата Дзярждумы РФ Вараненкава?
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Перад забойствам Вараненкава ў Кіеве ягонага кіроўцу ў Беларусі выкрадала і дапытвала ФСБ.

Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу ZIK распавяла ўдава Дзяніса Вараненкава Марыя Максакава, паведамляе УНІАН.

«Кіроўца напярэдадні перасякае мяжу Беларусі, даязджае да Гомеля. Блокпост у Гомелі. Спыняюць гэтага кіроўцу, і туды выклікаюцца гомельскім блокпостам нібыта памежнікі, напраўду прыязджаюць два аўтобусы з супрацоўнікамі ФСБ, нашага кіроўцу выкрадаюць», - заявіла яна.

Са слоў Максакавай, у Бранскай вобласці кіроўцу дапытвалі цягам 12 гадзін, пазбавілі яго сувязі, не давалі спаць, не кармілі. Пры гэтым у яе ёсць усе звесткі пра людзей, якія займаліся выкраданнем. «Пасля гэтага мне будуць казаць, што нашы расейскія спецслужбы або ФСБ не маюць ніякага дачынення да таго, што адбылося? Пасля таго, што яны былі настолькі ўнутры...усяго гэтага», - заявіла Максакава.

Але ў той жа час удава Вараненкава не можа з упэўненасцю сказаць, ці «яны» зрабілі гэта.

Нагадаем, што Дзяніса Вараненкава, які ў 2016 годзе пераехаў ва Украіну разам з жонкай Марыяй Максакавай і атрымаў украінскае грамадзянства, забілі 23 сакавіка ў цэнтры Кіева. У выніку перастрэлкі таксама былі параненыя ягоны ахоўнік і сам кілер, які пазней памёр ад раненняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках