7 траўня 2024, aўторак, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон - Пуціну: Russia Today - орган хлуслівай прапаганды

12
Макрон - Пуціну: Russia Today - орган хлуслівай прапаганды
ФОТА: VESTI.RU

Прэзідэнт Францыі жорстка прайшоўся па расейскіх прапагандысцкіх СМІ.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, выступаючы на супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, назваў тэлеканал Russia Today і інфармацыйнае агенцтва Sputnik «органамі хлуслівай прапаганды», паведамляе «Медуза».

Макрон выказаўся з нагоды працы Russia Today і Sputnik, адказваючы на пытанне карэспандэнта RT France (французскай службы Russia Today), якая паведаміла, што ў расейскіх журналістаў былі «пэўныя складанасці» з атрыманнем доступу да перадвыбарчага штабу Макрона падчас выбарчай кампаніі ў Францыі.

«Калі хтосьці распаўсюджвае паклёп, то гэта ўжо не журналісты. Russia Today і Sputnik распаўсюджвалі хлуслівую інфармацыю і паклёп», - заявіў Макрон. Ён адзначыў, што супрацоўнікі гэтых СМІ «вялі сябе як органы ўплыву», а не як журналісты.

Макрон запэўніў, што збіраецца «мець узорныя стасункі з журналістамі, калі яны журналісты»..

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках