1 траўня 2024, Серада, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр працы: Аўтару ідэі аб працоўных лагерах у Беларусі – толькі да псіхіятра

40
Экс-міністр працы: Аўтару ідэі аб працоўных лагерах у Беларусі – толькі да псіхіятра

Лукашэнка і ягоная хеўра дайшлі да поўнага абсурду.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў экс-міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Аляксандр Сасноў.

- 1 траўня новая міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч адрапартавала аб тым, што ўсе ахвочыя працаваць у Беларусі працаўладкаваныя і ўлады «дайшлі да кожнага». Як вы ацэньваеце такую заяву чыноўніцы?

- Зразумелая справа, яна заявіла такое проста, каб даць справаздачу. Усё роўна ж ніхто не праверыць.

А што тычыцца самой сутнасці заявы – то гэта проста немагчыма. Пры такім маштабе крызісу ў беларускай эканоміцы гэта гучыць проста абсурдна. Гэта абсалютна немагчыма.

Пасля заявы Лукашэнкі аб тым, што да 1 траўня трэба працаўладкаваць усіх беспрацоўных, яго чыноўнікі пачалі рабіць поўнае глупства: звазіць людзей збіраць камяні і гэтак далей.

Ну глупства ж гэта абсалютнае! Якое ж гэта «працаўладкаванне»?

Могуць яшчэ арганізаваць канцлагеры, як гэта рабілі Сталін і Гітлер, і прымусіць людзей працаваць ні за што – за баланду. Вось гэта і будзе ў іх лічыцца «працаўладкаваннем».

Практычна тое ж самае ўжо адбылося: прымусілі людзей збіраць камяні. Добра, папрыбіраюць людзі камяні – а зімой што ім рабіць? З імі ж не заключылі ніякай працоўнай дамовы. І падатковая не будзе лічыць гэта «працаўладкаваннем»: прад'явіць сваё, калі прыйдзе час, і прымусіць гэтых людзей заплаціць за «дармаедства».

Так што ўсе заявы міністра працы – чыстай вады паказуха. Як і ўсё, што робіць улада ў Беларусі. Чыноўнікі паказваюць свайму гаспадару, што яны штосьці робяць.

- Вы згадалі канцлагеры... Калі Лукашэнка выступаў у «парламенце», ён як раз прапанаваў замяніць падатак на «дармаедаў» савецкімі метадамі прымусу да працы. Як гэта можа выглядаць, на вашу думку?

- Ведаеце, гэта ўжо так далёка зайшло, што гэта пытанне не да мяне. Гэта пытанне выключна да псіхіятра.

- Тэма выжывання ў лагерах нагадаў яшчэ адзін сюжэт. У апошнія дні ў сетцы актыўна абмяркоўваюцца відэаролікі, знятыя каля крам сеткі «Еўраопт» у рэгіёнах і ў Менску, дзе людзі б'юцца за пратэрмінаваныя прадукты...

- Гэта яркі паказчык таго, да чаго давёў краіну Лукашэнка і ягоная хеўра. Хеўра людзей, якіх нядаўна вельмі добра назвалі «шкоднікамі».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках