26 красавiка 2024, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар аб трэнерах-іншаземцах: Душу ў справу ён не ўкладзе і Радзіму любіць не навучыць

11
Дыктатар аб трэнерах-іншаземцах: Душу ў справу ён не ўкладзе і Радзіму любіць не навучыць

Лукашэнка ўзяўся за замежных спецыялістаў у беларускім спорце.

Лукашэнка падчас алімпійскага сходу заявіў аб тым, што сістэма навучання трэнерскіх кадраў мае патрэбу ў аптымізацыі і выказаўся з нагоды замежных спецыялістаў, піша tut.by.

- Мы вымушаныя дзясяткамі завозіць трэнераў з-за мяжы і за велізарныя грошы. Я не супраць запазычання чужога перадавога досведу. Няхай працуюць кансультантамі. Але вакол кожнага з іх павінны расці беларускія кадры. Зразумейце, з замежніка патрабаваць амаль немагчыма. Адпрацаваў, сабраў рэчы і з'ехаў. Душу ў справу ён не ўкладзе і Радзіму любіць не навучыць, - сказаў беларускі дыктатар.

Лукашэнка таксама адзначыў адсутнасць сістэмнага падыходу да адбору будучых спартоўцаў.

Дыктатар даручыў мясцовым органам улады забяспечыць абавязковы мінімум інвентару ў кожнай спартовай школе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках