23 красавiка 2024, aўторак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Папкова знайшлася на Акрэсціна

4
Наталля Папкова знайшлася на Акрэсціна
НАТАЛЛЯ ПАПКОВА
ФОТА: TUT.BY

Берасцейская актывіста адбывае пакаранне паводле папярэдняй пастановы суда, за Першамай - аштрафаваная.

Высветлілася, што берасцейская актывістка аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і «Маладой Беларусі» Наталля Папкова, затрыманая 1 траўня ў Менску, у ЦІПе на Акрэсціна адбывае 15-дзённы арышт паводле выраку суда Ленінскага раёна Берасця ад 19 красавіка. За ўдзел у менскай акцыі дзяўчына асуджаная да штрафу, паведамляе ПЦ «Вясна».

Адміністрацыйная справа супраць актывісткі, затрыманай пасля выступу на першамайскай акцыі на Кастрычніцкай плошчы, разглядалася 3 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яе вінаватай на падставе артыкула 23.34 КаАП і пакарала штрафам у 30 базавых адзінак.

Наталля Папкова цяпер знаходзіцца пад арыштам, які ёй прысудзіў 19 красавіка суддзя Ленінскага раёна Берасця Алег Міранюк. Гэтае пакаранне было вынесенае паводле артыкула 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму загаду ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Наталлю Папкову 17 сакавіка непадалёк ад чыгуначнага вакзала Берасця за пераход дарогі па-за пешаходным пераходам і прапанавалі праехаць у Ленінскі РАУС, але яна адмовілася. У выніку дзяўчына была затрыманая і змешчаная ў ІЧУ Берасця. На наступны дзень у Ленінскім РАУС Папкова атрымала штраф - тры базавыя адзінкі за пераход дарогі ў неналежным месцы, а таксама - пратакол за непадпарадкаванне міліцыі.

Увечар 18 красавіка актывістку даставілі ў суд Ленінскага раёна, дзе яна папрасіла даць магчымасць звярнуцца па юрыдычную дапамогу, укласці дамову з адвакатам на паслугі абароны. У выніку суд быў перанесены на 19 красавіка. Тады Папкова папрасіла яшчэ часу для пошуку абаронцы і заявіла адвод суддзі: Алег Міранюк часта выносіць палітычна матываваныя прысуды актывістам і журналістам. Атрымаўшы адмову, Папкова пакінула залу суда, і прысуд пра 15 дзён арышту быў зачытаны без яе.

Дзяўчына некаторы час хавалася, бо, відавочна, была зацкаваная няспынным пераследам: ужо двойчы адбывала адміністрацыйныя арышты за ўдзел у «Маршы недармаедаў» - тэрмінамі сем і пяць дзён, а таксама змяшчалася ў псіхіятрычны дыспансер і каралася штрафамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках