26 красавiка 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, якія сны сняцца жывёлам

4
Навукоўцы распавялі, якія сны сняцца жывёлам

Высветлілася, што сон жывёл дзеліцца на дзве фазы, як і ў людзей.

Даследчыкі перакананыя ў тым, што жывёлы могуць бачыць сны. Яны развеялі міф пра тое, што сны бачаць толькі людзі, спецыялістам нават удалося высветліць, якія сны сняцца жывёлам, паведамляе ren.tv.

Для гэтага даследчыкі правялі экспэрымент з удзелам пацукоў. Навукоўцы ўжывілі ім электроды, дзякуючы якім маглі назіраць, што адбываецца з жывёламі і іх мозгам падчас сну.

У выніку яны высветлілі, што сон жывёл дзеліцца на дзве фазы, як і ў людзей. Адна фаза паказвала актыўнасць мозгу, якая назіраецца і падчас няспання, а гэта азначае, што яны здольныя бачыць сны.

На думку навукоўцаў, жывёлам сніцца тое, што яны рабілі падчас няспання. Падчас сну ў іх назіраецца падвышэнне артэрыяльнага ціску і рухальнай актыўнасці.

Даследнікі правялі экспэрымент і над птушкамі. Высветлілася, што паласатыя зяблікі спяваюць у сне. З гэтага навукоўцы зрабілі выснову, што сны жывёл і птушак з'яўляюцца нейкім працягам іх паўсядзённага жыцця.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках