29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ раз пра фраў А., Беларускі дом і Белы легіён

17
Яшчэ раз пра фраў А., Беларускі дом і Белы легіён
Зміцер Бандарэнка

Хроніка беларускай Вясны-2017.

17 лютага 2017 года на Маршы абураных беларусаў выйшлі тысячы чалавек. Хваля акцый супраць дэкрэта №3 пракацілася па ўсёй краіне. Экспэрты назвалі гэтыя пратэсты найбольш маштабнамі ў сталіцы з 2010 года, а ў рэгіёнах - з часоў Перабудовы.

6 сакавіка 2017 года Беларуская тэлевізія ў прапагандысцкім фільме «Званок сябру» абвінавачвае лідара Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча, каардынатараў «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава, Яўгена Афнагеля, мяне і галоўную рэдактарку сайта Charter97.org Наталлю Радзіну ў арганізацыі і фінансаванні масавых пратэстаў у Беларусі.

25 сакавіка 2017 года беларуская міліцыя і спецвойскі брутальна разганяюць акцыю пратэсту ў Менску, прысвечаную Дню Волі. Перад і пасля акцыі былі арыштаваныя Мікалай Статкевіч, Яўген Афнагель, сотні іншых апазіцыйных лідараў, актывістаў і простых грамадзян. У ЕЗ і ЗША загаварылі аб аднаўленні санкцый супраць беларускага рэжыму.

У сакавіку 2017 года беларуская аўдыторыя незалежнага інтэрнэт-сайта Charter97.org дасягае максімальных паказчыкаў за ўсе 19 гадоў працы.

11 красавіка 2017 года друкаваны орган адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия» у артыкуле «Імя ім - легіён» паведамляе пра раскрыццё КДБ змовы для падрыхтоўкі зрынання ўлады ўзброеным шляхам. Арганізатарамі «перавароту» называюцца лідар БНК Мікалай Статкевіч і лідар «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў. Нейкая фраў А. абвінавачвае мяне ў падрыхтоўцы «выбухаў» 25 сакавіка 2017 года, паведамляе, што ў польскіх лагерах нібыта прайшлі навучанне дзясяткі ўзброеных баевікоў. Пра гэта, як піша «СБ», ёй паведаміла нейкі француз, мусье Мішэль, «бо ён камунікуе з Саннікавым і Бандарэнкам, якія пражываюць у Польшчы». Выканаўцамі змовы называюцца 35 патрыётаў, «звязаных» з арганізацыямі «Белы легіён». 26 чалавек, якія праходзяць паводле гэтай справы, ужо знаходзяцца ў турмах КДБ і МУС. У падрыхтоўцы «правакацыі» 25 сакавіка таксама абвінавачваецца сайт Хартыя-97 і тэлеканал «Белсат».

12 красавіка 2017 года Беларуская тэлевізія паўтарае абвінавачванні «Советской Белоруссии» на адрас беларускіх патрыётаў, лідара БНК Мікалая Статкевіча, лідара «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава, іншых лідараў апазіцыйных партый і арганізацый, а таксама галоўнай рэдактаркі сайта charter97.org Наталлі Радзінай.

Фраў А. падрабязна распавядае пра француза Мішэля, у якога маецца «доступ да ўнутранай інфармацыі».

2 траўня 2017 года судырэктар Беларускага дома ў Варшаве Уладзімір Кобец і Аляксандр Зарэмбюк у парушэнне ўсіх дамоўленасцяў выстаўляюць «Еўрапейскай Беларусі» і сайту Charter97.org ультыматум з патрабаваннем пакінуць цягам двух дзён памяшканні ў Беларускім доме, у якіх сайт і «Еўрапейская Беларусь» знаходзіліся 6 гадоў. Кобец разгортвае актыўную дзейнасць, накіраваную на спыненне міжнароднай падтрымкі сайта charter97.org.

3 траўня каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля судзяць трэцім разам у 2017 годзе і адпраўляюць у турму на чарговыя 15 дзён.

9 траўня 18 чалавек, арыштаваных паводле справы «Белага легіёну», застаюцца ў турмах. Беларускія праваабаронцы па-ранейшаму адмаўляюцца прызнаць іх палітвязнямі.

***

Нас хочуць пераканаць, што паміж гэтымі падзеямі няма ніякай сувязі. Я ў свае 53 гады не настолькі наіўны.

Зміцер Бандарэнка, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках