26 красавiка 2024, Пятніца, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці камунальнікаў пакаралі за георгіеўскія стужкі і сцягі РФ на машынах

31
У Берасці камунальнікаў пакаралі за георгіеўскія стужкі і сцягі РФ на машынах

Міліцыя прыняла нечаканую для мясцовых актывістаў пастанову.

Пакаралі кіроўцаў і падзякавалі за актыўную грамадзянскую пазіцыю - берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук паскардзіўся на георгіеўскую стужку і расейскі сцяг на машынах камунальнікаў, паведамляе «Белсат».

Міліцыя, нечакана для самога Ляўчука, не толькі не праігнаравала заяву, але і даслала ліст з пацвярджэннем: кіроўцы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі.

«Гэтая стужка стала сімвалам вайны ва Украіне, калі я бачу расейскі сцяг на машыне, я адчуваю небяспеку, бо сапраўды гэтак жа ўсё пачыналася ў Абхазіі, таму адзіная магчымасць ад гэтага пазбавіцца - гэта каб у цябе была актыўная грамадзянская пазіцыя», - тлумачыць пазіцыю Алесь Ляўчук.

Георгіеўская стужка ўпершыню з'явілася на ўзнагародах Расейскай імперыі яшчэ перад Першай сусветнай, у Савецкім Саюзе яе выкарыстоўвалі як элемент ўзнагароды за перамогу над Нямеччынай. Але яна ж стала сімвалам вайны на Данбасе - Вярхоўная рада Украіны сёлета прыняла закон, згодна з якім за нашэнне стужкі або яе дэманстрацыю можна атрымаць штраф, а за паўторнае парушэнне нават сесці на 15 дзён.

Выкарыстанне георгіеўскай стужкі непажадана таксама ў Літве і Грузіі. У Беларусі ж, на Дзень перамогі яе ўжо каторы год акуратна замяняюць на чырвона-зялёную, з кветкай яблыні пасярэдзіне.

«Сёння яшчэ не позна казаць пра тое, што георгіеўская стужка для тэрыторыі Беларусі непрымальная, мы жывем у незалежнай дзяржаве, і мы прапануем новую сімволіку, напрыклад, якая сімвалізуе мужнасць і гераізм беларускага народа ўжо ў сучаснасці», - дзеліцца меркаваннем гісторык Ігар Кузняцоў.

На ягоную думку, з прапановай аб новай, беларускай стужцы павінна звярнуцца сама грамадзянская супольнасць - калі не хоча, каб за гэтую справу бралася дзяржава або краіна-суседка.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках