26 красавiка 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр аховы навакольнага асяроддзя Літвы пра БелАЭС: Вы будуеце, а мы «капаем акопы»

10
Міністр аховы навакольнага асяроддзя Літвы пра БелАЭС: Вы будуеце, а мы «капаем акопы»
Кястуціс Навіцкас
ФОТА: Вадзім Заміроўскі / TUT.BY

Кястуціс Навіцкас распавёў, як Вільня будзе рэагаваць на будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Міністр аховы навакольнага асяроддзя Літвы Кястуціс Навіцкас даў вялікае інтэрв'ю tut.by на тэму, ці могуць Менск і Вільня зрушыць з мёртвай кропкі рознагалоссі па БелАЭС.

- Якія ёсць рычагі прымусіць Менск прыпыніць будаўніцтва?

- Мы ведаем, што гэта праект рабіўся пад экспарт. Мы хочам, каб ён перастаў быць прывабным эканамічна. Мы ведаем, што гэты праект не беларускага ўрада, а Расатама - і тэхналогіі, і крэдыты. Дык гэта ўжо геапалітыка. Мы ўплываем на што можам уплываць.

- Такія ж праекты Расатам рэалізуе ў Вугоршчыне і Фінляндыі, гэта быццам бы нікога бянтэжыць...

- Гэта немагчыма параўноўваць, там яны прытрымліваюцца высокіх еўрапейскіх стандартаў: ад падборкі месца, да тэхналогій - таму што ў Еўразвязе ніхто ўжо не жартуе з ядзернай бяспекай. Гэта не смешна.

- Асабіста вы ўсур'ёз верыце, што Менск прыпыніць будаўніцтва?

- Асабіста я веру. Я веру ў разумны сэнс. Я веру, што людзі ў Беларусі недурныя, беларускае грамадства панесла вялікія страты ў Чарнобылі. Быў не адзін прэцэдэнт, калі станцыі будаваліся цалкам, але не запускаліся ў працу.

- Як выйсці з перамоўнага тупіка, праз якія каналы і пляцоўкі?

- На сённяшні дзень я перадумоў да гэтага не бачу. Сітуацыя ў Літве такая: вы будуеце, а мы «капаем акопы». Абараняемся. Вы выкарыстоўваеце ўсе легальныя інструменты, і мы робім тое ж самае.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках