23 траўня 2024, Чацвер, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная справа супраць актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» спыненая

12
Крымінальная справа супраць актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» спыненая
АНДРЭЙ ШАРЭНДА І ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Крымінальны пераслед Андрэя і Паліны Шарэнды паводле сфабрыкаванай уладамі справы аб «абразе» Лукашэнкі ў Берасці спынены.

Пра гэта стала вядома ўвечары 17 чэрвеня.

Як паведамілі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» сайту Charter97.org, учора яны атрымалі паведамленне з Управы Следчага камітэта Берасцейскай вобласці.

У дакуменце за подпісам следчага па АУС першага следчага аддзялення маёра юстыцыі E.A. Ціхановіч паведамляецца, што згодна з п.2 ч.1 арт.29 і ч.2 арт.250 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Андрэя Шарэнды і ягонай жонкі Паліны Панасюк-Шарэнды спынены пераслед паводле крымінальнай справы, распачатай за вывешванне ў Берасці транспаранта «Лукашэнка, ты вырадак! Годзе рабаваць наш народ!».

«Справу былі вымушаныя закрыць. Яна абсалютна бяздовадная, сведка наогул «ліпавы». Плюс цяпер улады спрабуюць імітаваць добрую сітуацыю з правамі чалавека перад прыездам у Менск еўрапейскіх міністраў. Цяпер нам усім трэба канцэнтравацца на вызваленні іншых палітвязняў. Адной з такіх праяваў салідарнасці можа стаць акцыя 22 чэрвеня ў Менску», - сказала Charter97.org Паліна Панасюк-Шарэнда.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках