26 красавiка 2024, Пятніца, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваныя першыя вынікі другога тура выбараў у Францыі

1
Апублікаваныя першыя вынікі другога тура выбараў у Францыі
ФОТА: AFP

Рух прэзідэнта Францыі «Наперад, рэспубліка» ўпэўнена лідаруе ў другім туры парламенцкіх выбараў.

Рух прэзідэнта Францыі Эмануеля Макрона «Наперад, рэспубліка» ўпэўнена лідаруе ў другім туры ў Нацыянальны сход (ніжняя палата) Францыі, сведчаць першыя звесткі МУС краіны, паведамляе ria.ru.

Паводле звестак пасля падліку 56,76% бюлетэняў (11,8 мільёна), у цэлым у краіне за кандыдатаў ад «Наперад, рэспубліка» прагаласаваў 41,25% выбарнікаў. Далей стаіць правацэнтрысцкая партыя «Рэспубліканцы» – 22,59%, правы «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пен – 9,93%, левацэнтрысцкая «Сацыялістычная партыя» – 6,24% і левая «Неўпакораная Францыя» Жан-Люка Мэляншона – 2, 89%. Хаўруснікі руху Макрона з партыі Modem («Дэмакратычны рух») набіраюць 5,90% галасоў.

Між тым гэтыя лічбы толькі адлюстроўваюць узровень падтрымкі выбарнікаў: парламенцкія выбары ў Францыі праходзяць паводле мажарытарнай сістэмы: дэпутаты абіраюцца ў 577 аднамандатных акругах. Для перамогі ў першым туры кандыдатам трэба было атрымаць больш за 50% галасоў, аднак такіх сталася толькі чатыры. У другім туры для дасягнення поспеху дастаткова адноснай большасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках