26 красавiка 2024, Пятніца, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым заплаціць Лукашэнка расейскім алігархам?

27
Чым заплаціць Лукашэнка расейскім алігархам?

Што могуць азначаць новыя «гешэфты» дыктатара.

Два дзейныя мільярдэры са спісу Forbes - акцыянер адной з найбуйнейшых кампаній угнаенняў і топ-мэнэджар найбуйнейшага банка Расеі - на мінулым тыдні пабывалі ў Менску на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам.

Такой інтэнсіўнасці сустрэч беларускага дыктатара з прадстаўнікамі буйнога расейскага бізнэсу не назіралася даўно, піша «Завтра твоей страны».

Чым абумоўленая гэтая актыўнасць?

Першая магчымая версія - пазыкі. «Ашчадбанк Расеі» і «Альфа-Банк», кіраўнікоў якіх (Германа Грэфа і Пятра Авэна) з розніцай у два дні прымаў беларускі дыктатар, уваходзяць у лік найбуйнейшых крэдытораў беларускай эканомікі. У абодвух банкаў на беларускім рынку дзейнічаюць даччыныя банкі («БПС-Ашчадбанк» і «Альфа-Банк»), якія актыўна фінансуюць дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы.

«Я гатовы да абмеркавання ўсіх праблем, якія сёння ёсць у нашым супрацоўніцтве. Тым больш вы працуеце ў нас вельмі актыўна ў эканоміцы, «Ашчадбанк Расеі» - актыўны ўдзельнік нашага рынку», - адзначыў на сустрэчы з Германам Грэфам беларускі дыктатар.

Як паведаміла прэс-службы Лукашэнкі, на перамовах з Пятром Авэнам ішла размова аб пашырэнні бізнэсу групы, прынамсі, на раздробным рынку і ў электроннай галіне.

Як адзначаюць экспэрты «Завтра твоей страны», «Альфа-Банк» з'яўляецца адным з буйных крэдытораў менавіта раздробнага сектара. Фінансавая падтрымка «Альфа-Банка» (а таксама «Ашчадбанка Расеі») забяспечыла імклівы рост «Еўраопта» і ператварэнне яго ў самую буйную раздробную сетку Беларусі. Аднак паралельна з ростам колькасці крамаў істотна павялічылася пазыковая нагрузка раздробнага аператара. На пачатак 2017 года яна перавысіла 600 млн даляраў.

З 2016 года крэдыторы пачалі выказваць занепакоенасць узніклай сітуацыяй, баючыся за вяртанне сваіх рэсурсаў. У красавіку 2017 года старшыня рады дырэктараў «Еўрагандлю» (кіруе сеткай «Еўраопт») Андрэй Зубкоў заявіў, што аператару ўдалося дамовіцца з «Ашчадным банкам Расеі» і «Альфа-Банкам» аб рэфінансаванні запазычанасцяў.

«Рэфінансаванне крэдытаў і перад «Ашчадным банкам Расеі», і перад расейскім «Альфа-Банкам» паспяхова скончанае. Банкі далі нашай кампаніі камфортныя графікі выплаты крэдытаў да 2022-23 гадоў. Была праведзеная сур'ёзная праца з нашымі банкамі-партнёрамі, у выніку якой мы змаглі істотным чынам знізіць фінансавыя рызыкі і дамагчыся якасна іншай устойлівасці і стабільнасці нашага бізнэсу», - адзначыў Андрэй Зубкоў.

Той факт, што тэма развіцця раздробнага бізнэсу прагучала на сустрэчы Пятра Авэна і Аляксандра Лукашэнкі, можа азначаць, з аднаго боку, як развіццё дзейных бізнэсаў групы ў галіне («Белмаркет»), так і магчымую перадачу «Альфа-Груп» часткі актываў «Еўраопта» ў кошт яго запазычанасцяў, мяркуюць экспэрты.

Пашырэнне бізнэсу, у тым ліку і за кошт паглынання завінавачаных і больш танных беларускіх кампаній, можа быць яшчэ адной прычынай частых візітаў расейскіх бізнэсоўцаў у Менск.

Так, узгадненне палітыкі рэалізацыі і павелічэнне долі і даходаў на сусветным рынку, разглядалі на перамовах з беларускім дыктатарам акцыянер «Уралкалію» Дзмітрый Мазепін і ўладальнік «Слаўкалію» Міхаіл Гуцарыеў.

«Беларуськалій» і «Уралкалій» не пакідаюць надзей аднавіць перапынены з 2013 года калійны альянс. Як адзначыла пасля перамоў прэс-служба беларускага дыктатара, аднаўленне ўзаемадзеяння магчымае «выключна на ўзаемавыгаднай аснове», але «пры абавязковым захаванні нацыянальных інтарэсаў Беларусі».

Тэма пашырэння прысутнасці на беларускім рынку расейскіх структур у якасці асноўнай гучала на перамовах Аляксандра Лукашэнкі з Германам Грэфам і Пятром Авэнам.

«Думаю, што поле дзейнасці трэба пашыраць, і мы паволі будзем гэта рабіць», - заявіў беларускі дыктатар кіраўніку «Ашчадбанка Расеі».

Гэта ўжо робіцца. Нагадаем, што адна са структур найбуйнейшага расейскага банка атрымала права дабудаваць шматпакутны гатэль каля цырка.

Аналагічнае пажаданне Аляксандр Лукашэнка выказаў мільярдэру Пятру Авэну.

«Я гатовы падключыцца да таго, каб ваша група магла працаваць у інтарэсах і Беларусі, і Расеі з захаваннем усіх законаў і прынцыпаў вядзення бізнэсу, якіх вы прытрымліваецеся», - адзначыў беларускі дыктатар.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках