28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўрынас Кашчунас: Не да твару сябраваць з фасаднымі інстытутамі дыктатуры ў Беларусі

1
Лаўрынас Кашчунас: Не да твару сябраваць з фасаднымі інстытутамі дыктатуры ў Беларусі
ЛАЎРЫНАС КАШЧУНАС

У Сейме Літвы не зарэгістравалі групу ў сувязях з «палатачнікамі» ў Менску.

Прадстаўнік партыі «Выбарчая акцыя палякаў Літвы - Саюз хрысціянскіх сем'яў» (ІАПЛ-СХС) Яраслаў Наркевіч абураны тым, што ў парламенце краіны не дазволілі зарэгістраваць міжпарламенцкую групу ў сувязях з Беларуссю, паведамляе delfi.lt.

«Яшчэ ў лістападзе была заснаваная міжпарламенцкая група добрасуседскіх сувязей з Беларуссю. У групу запісаліся 18 чальцоў Сейма, абраныя яе кіраўнікі. Аднак дагэтуль групу ў Сейме не рэгіструюць, хоць у адпаведнасці са Статутам Сейма гэта павінна было быць зроблена пасля першага пасяджэння, калі былі абраныя старшыня групы і ягоныя намеснікі», - заявіў у аўторак на пленарным пасяджэнні парламента Наркевіч.

Спікер Сейма Віктарас Пранцкеціс, у сваю чаргу, адрэзаў, што групу не рэгіструюць, бо гэта, маўляў, рэкамендаваў парламенцкі Камітэт замежных спраў.

Кансерватар Лаўрынас Кашчунас прапанаваў ініцыятарам сяброўства з Беларуссю далучыцца да ўжо дзейнай у Сейме групе падтрымкі беларускай апазіцыі.

«У Беларусі няма свабодна абранага дэмакратычнага парламента, таму ствараць групы дружбы з фасаднымі інстытутамі аўтарытарнага рэжыму не да твару чальцам дэмакратычнага парламента. Наколькі мне вядома, Камітэт замежных спраў адхіліў стварэнне гэтай групы і вельмі добра зрабіў, бо ў Сейме існуе група «За дэмакратычную Беларусь», і я прапанаваў бы сябрам гэтай групы проста далучыцца да дзейнасці нашай групы», - сказаў Кашчунас.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках