18 лiстапада 2026, Серада, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр турэцкі мільярдэр, які адкрыў гатэль Crowne Plaza ў Мінску

Памёр турэцкі мільярдэр, які адкрыў гатэль Crowne Plaza ў Мінску

Ён быў жанаты з беларускай.

Турэцкі бізнесмен Суды Озкан, які напрыканцы 2000-х адкрыў на месцы савецкай гасцініцы «Свіслач» першы ў Мінску пяцізоркавы гатэль Crowne Plaza, памёр у мінулым месяцы. Яму было 86 гадоў.

Імперыя на 4 мільярды долараў

У ягоны холдынг Princess International Group уваходзяць амаль 30 шыкоўных гатэляў і казіно ў 16 краінах. Паводле дадзеных турэцкага выдання Patronlar Dünyası, аб'екты ў Карыбскім басейне, Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў Лас-Вегасе ацэньваюцца прыблізна ў 4 млрд долараў.

Свой капітал Озкан нажыў да 1998 года. Калі ў Турцыі закрылі ўсе казіно, ён выехаў за мяжу, пакінуўшы нявыплачаныя падатковыя даўгі на мільярды ліраў. Пазней бізнесмен атрымаў «індульгенцыю»: рэструктурызаваў запазычанасць і цалкам яе пагасіў.

Што будзе са спадчынай

У Озкана засталіся шасцёра дзяцей, у тым ліку двое ад другога шлюбу з беларускай Кацярынай Шулькевіч.

Праўда, у спадкаемцаў могуць узнікнуць складанасці. Перад смерцю бізнесмен стварыў спецыяльны фонд і перадаў у яго ўсе свае актывы. Фондам кіруюць яго адвакат і менеджары холдынгу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲