26 красавiка 2024, Пятніца, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка распавёў пра вайсковыя дамоўленасці з ЗША

5
Парашэнка распавёў пра вайсковыя дамоўленасці з ЗША
Фота: Jonathan Ernst / Reuters

Прадстаўнікі Трампа прыедуць у Кіеў, каб падпісаць пагадненні па абароне.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выступіў за больш актыўнае прыцягненне ЗША да перамоваў у «нармандскім фармаце», а таксама ў рамках менскага працэсу і Трохбаковай кантактнай групе.

Гэта можа прыўнесці «новае дыханне, перазагрузку і даць хуткі вынік», сказаў ён на брыфінгу паводле вынікаў візіту ў ЗША, паведамляе «Нямецкая хваля».

Адначасова Парашэнка заявіў, што не бачыць неабходнасці ў тым, каб мяняць існуючыя фарматы перамоваў аб Данбасе.

Ён таксама сказаў, што абмяркоўваў з кіраўніцтвам ЗША санкцыі супраць Расеі і дадаў, што Вашынгтон невыпадкова ўвёў новыя абмежавальныя меры супраць Масквы падчас візіту ўкраінскай дэлегацыі ў Злучаныя Штаты.

Прадстаўнікі Трампа наведаюць Украіну, каб падпісаць пагадненні ў абароне

Прадстаўнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прыедуць з візітам ва Украіну да кастрычніка для таго, каб падпісаць пагадненні «па абароннаму супрацоўніцтву, пастаўцы амерыканскага ўзбраення, супрацоўніцтва ў вайскова-тэхнічнай сферы», распавёў Парашэнка.

Падчас гэтага візіту палітыкі таксама абмяркуюць супольную працу ў эканамічнай і энэргетычнай сферах. У ЗША бакі гаварылі пра магчымую закупку Кіевам амерыканскага вугалю, які павінен замяніць данбаскі вугаль.

Парашэнка ў Вашынгтоне правёў перамовы з Дональдам Трампам і віцэ-прэзідэнтам ЗША Майкам Пенсам. Ён таксама сустрэўся з кангрэсменамі і заклікаў іх разгледзець рэзалюцыю аб прызнанні Галадамору генацыдам украінскага народа. Парашэнка запэўніў, што амерыканскія палітыкі паабяцалі яму паскорыць разгляд такой рэзалюцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках