26 красавiка 2024, Пятніца, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы спрасцілі правілы прыём на працу замежнікаў

11
У Польшчы спрасцілі правілы прыём на працу замежнікаў
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Сейм Польшчы прыняў новы закон у сферы працаўладкавання.

Сейм Польшчы прыняў новы законапраект аб папулярызацыі працаўладкавання і ўстаноў рынку працы, які спрашчае правілы найму замежнікаў на сезонныя працы ў Польшчы. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Сейма.

Мэтай законапраекта з'яўляецца адаптацыя нацыянальнага заканадаўства Польшчы да дырэктывы Еўразвязу пра ўмовы ўезду і пражывання грамадзян трэціх краін (не краін-сябраў ЕЗ) для працаўладкавання на сезонную працу.

Закон тычыцца грамадзян Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Расеі, якія змогуць карыстацца спрошчанай працэдурай доступу да рынку працы.

Змены ў законе прадугледжваюць, што акрамя дазволу на працу, якія выдае ваяводства на перыяд да трох гадоў, уводзяцца дазволы на сезонную працу, якія будзе выдаваць стараста.

Змест закона прадугледжвае стварэнне рэестра працы замежнікаў, які будзе ўтрымліваць інфармацыю пра дазвол на працу і дазвол на сезонную працу. У рэестр будзе занесеная інфармацыя старастаў пра недахоп патрэбных кадраў на мясцовым рынку працы.

Законам прадугледжаная аплата (30 злотых) за рэгістрацыю заявы працадаўцы пра намер узяць на працу замежнікаў.

Заяву могуць не зарэгістраваць, калі кіраванне прызнае, што яна была складзена ў карыслівых мэтах або будзе выкарыстана замежнікам для іншых мэтаў. Працу на падставе заявы, якую зарэгіструе стараста, можна будзе выконваць на працягу шасці месяцаў за перыяд у наступныя 12 каляндарных месяцаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках