26 красавiка 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» абвясціла аб скасаванні кантракту c Крэйгам Вудкрафтам

3
Менскае «Дынама» абвясціла аб скасаванні кантракту c Крэйгам Вудкрафтам
КРЭЙГ ВУДКРАФТ
ФОТА: PRESSBALL.BY

Канадскі спецыяліст можа ўзначаліць хакейны клуб са Швэйцарыі.

Менскае «Дынама» абвясціла аб скасаванні кантракту з галоўным трэнерам Крэйгам Вудкрафтам на пагадненне бакоў, піша tut.by:

«Кантракт з Крэйгам быў скасаваны на пагадненне бакоў. Клуб быў гатовы прадаўжаць з ім супрацоўніцтва, але, улічваючы пажаданні Крэйга аб спыненні кантракту, мы дамовіліся аб звальненні на дамову бакоў без выплаты выхадной дапамогі. Дзякуем Крэйгу за працу, якую ён правёў у нашым клубе, і зычым яму далейшых кар'ерных поспехаў і дасягненняў.

У пэўнай ступені пастанова Крэйга стала для нас нечаканасцю, таму цяпер мы знаходзімся ў актыўным пошуку спецыяліста, які стане галоўным трэнерам каманды ў гэтым сезоне», - заявіў генеральны дырэктар ХК «Дынама-Мінск» Анатоль Курылец.

Нагадаем, раней з'явілася інфармацыі аб тым, што Вудкрафт можа ўзначаліць швэйцарскі клуб «Жэнева-Сервет».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках