7 траўня 2024, aўторак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус пра СМС ад МНС: За чый кошт адбылося рассыланне 5–6 мільёнаў паведамленняў?

33
Беларус пра СМС ад МНС: За чый кошт адбылося рассыланне 5–6 мільёнаў паведамленняў?
ФОТА: WUZ.BY

Калі будзе вецер 24 метры за секунду, МНС зноў дашле вам СМС.

«Моцны вецер, магчымае падзенне старых канструкцый і дрэваў. МНС», – СМС з такім тэкстам удзень 20 чэрвеня атрымала блізу васьмі мільёнаў грамадзянаў.

Некаторыя ўспрынялі гэта агрэсіўна і нават пачалі пагражаць выратавальнікам міліцыяй, паведамляе «Еўрарадыё».

«На якой падставе МНС рассылае гэтыя паведамленні? Я мяркую гэтае СМС спамам і напішу заяву ў праваахоўныя органы, калі не атрымаю вычарпальнага адказу. Колькі каштавала гэтая рассылка і за чый кошт адбылося рассыланне 5–6 мільёнаў паведамленняў? МНС – прыватная лавачка і сама зарабляе грошы ды мяркуе магчымым іх марнаваць, як захочацца?» – такі абураны зварот журналісты знайшлі ў «Фэйсбуку».

Таксама на тэлефонную лінію МНС паступаюць званкі абураных грамадзянаў: людзі баяцца, што за СМС з іх здымуць грошы. Вядома, дрэвы і старыя канструкцыі ў гэты дзень падалі не ўсюды, але выпадкі былі. Напрыклад, у Менску на машыну «хуткай» упала дрэва.

Журналісты паспрабавалі разабрацца і адказаць на ўсе пытанні.

За чые грошы?

СМС ратавальнікі адсылалі цалкам бясплатна, на тое ў іх ёсць дамова з аператарамі, пацвярджае прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Ці можна адмовіцца?

Адмовіцца ад такога рассылання немагчыма. Прынамсі, аператары сотавай сувязі гэтаму паспрыяць не могуць.

«Ад такога рассылання нельга адмовіцца, вы можаце адмовіцца ад рэкламнай рассылкі нашага аператара. А гэта было паводле пастановы ўладаў для абанентаў усіх аператараў», – паведамляе «Велком».

У МНС таксама кажуць, што, хутчэй за ўсё, калі на тое будуць прычыны, СМС зноў прыйдзе і тым, хто абураўся такой рассылкай.

Ці будуць прыходзіць СМС далей?

Будуць. Выратавальнікі зноў зробяць рассылку на мабільныя тэлефоны, калі будзе папярэджанне ад сіноптыкаў.

«Калі будзе папярэджанне, як цяпер, калі абяцалі вецер да 24 метраў за секунду, тады рассыланне будзе», – паведамляе Віталь Навіцкі.

Званкі абураных абанентаў загрузілі лінію МНС?

На лінію патэлефанавалі некалькі тысячаў чалавек, але ратавальнікі не бачаць тут вялікай праблемы. Адзінае, просяць тэлефанаваць на 101 са справай, а не з просьбай патлумачыць, адкуль СМС.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках