26 красавiка 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабіль заехаў у натоўп людзей у ангельскім Ньюкасле

1
Аўтамабіль заехаў у натоўп людзей у ангельскім Ньюкасле
ФОТА: BBC.COM

Не менш як шэсць чалавек пацярпелі ў выніку наезду аўтамабіля на людзей у ангельскім Ньюкасле.

У сувязі з інцыдэнтам затрыманая 42-гадовая жанчына, яна знаходзіцца ў паліцыі, паведамляе расейская служба BBC.

Як паведамляецца, наезд адбыўся а 9:14 паводле мясцовага часу каля спартыўнага цэнтра Westgate.

У гэты час там праходзіла святкаванне мусульманскага свята Ураза-байрам.

У паліцыі адзначаюць, што інцыдэнт не звязаны з тэрарызмам.

«Як я разумею, [жанчына, якая наведала малітву] збіралася з'ехаць на сваёй машыне, і, думаю, яна не справілася з кіраваннем, - распавёў адзін з відавочцаў. - Я адразу пабег адтуль, таму што ўсе кінуліся да пацярпелых і спрабавалі напаіць іх вадой».

«Пачалася моцная паніка, усе крычалі, калі гэта адбылося, не лепшыя ўспаміны», - працягнуў сведка.

Са слоў прадстаўніка хуткай дапамогі, служба выратавання атрымала першы выклік а 9.15 па мясцовым часе (10.15 па Грынвічы), у якім паведамлялася аб наездзе аўтамабіля на тратуар. Медыкі даставілі ў бальніцу шасцярых чалавек.

ФОТА: BBC.COM

Аповед відавочцы, доктара Афсара

«Я знаходзіўся на паркоўцы, калі пачуў крыкі, і пабег да будынка каледжа ў двух хвілінах ад мяне.

Там я ўбачыў вельмі маладога падлетка, які быў у крыві, яшчэ адзін падлетак, мяркуючы па ўсім, таксама быў паранены.

У мужчыны сярэдняга ўзросту былі раненні на твары, і ён быў у крыві.

Паліцыя ўжо была на месцы. Я бачыў іх, калі яны назіралі за малітвамі.

Паліцыянты змясцілі кіроўцу ў паліцэйскі фургон.

Я пагаварыў з людзьмі на месцы, яны распавялі, што яна выязджала з паркоўкі і раптам наехала на натоўп людзей.

Я і яшчэ некалькі іншых лекараў хацелі дапамагчы, але паліцэйскія і медыкі справіліся самі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках