26 красавiка 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Башкірыі беларускі дальнабойнік зладзіў сур'ёзную аварыю з удзелам трох фураў

12
У Башкірыі беларускі дальнабойнік зладзіў сур'ёзную аварыю з удзелам трох фураў
ФОТА: ФОТА: УДІБДР МУС У РЭСПУБЛІЦЫ БАШКАРТАСТАН

Тры чалавекі атрымалі траўмы ў ДТЗ з удзелам трох фураў, якое адбылося ўвечары 24 чэрвеня ў Туймазінскім раёне.

Пра гэта tut.by паведамілі ў УДІБДР МУС у Рэспубліцы Башкартастан.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 25-гадовы кіроўца фуры Scania, мянчук, ехаў па трасе М5 «Урал» з боку Самары ў напрамку Уфы. На 1341-м кіламетры дарогі ён не справіўся з кіраваннем і здзейсніў датычнае сутыкненне з сустрэчнай фурай Scania. Пасля гэтага грузавік пад кіраваннем беларуса прадоўжыў рух і лоб у лоб сутыкнуўся з фурай DAF.

ФОТА: ФОТА: УДІБДР МУС У РЭСПУБЛІЦЫ БАШКАРТАСТАН

У выніку ДТЗ мянчук і ягоная 27-гадовая пасажырка атрымалі сур'ёзныя траўмы і былі шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. Таксама ў аварыі пацярпеў і 35-гадовы кіроўца DAF, жыхар Чэлябінскай вобласці. Трэці кіроўца, 57-гадовы жыхар Ульянаўскай вобласці, не пацярпеў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках