19 красавiка 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Людзі выходзяць з крам, як абакрадзеныя

7
Генадзь Фядыніч: Людзі выходзяць з крам, як абакрадзеныя
Генадзь Фядыніч
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Рабочых сталі эксплуатаваць значна больш за тыя ж грошы.

Першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі сёння ў «палаце прадстаўнікоў» зноў прадэманстраваў цуды «эканамічнага аптымізму». Чыноўнік заявіў, што Беларусь паступова выходзіць на траекторыю аднаўлення эканомікі.

Наколькі апраўданы эканамічны аптымізм беларускага ўраду? Пра гэта - інтэрв'ю «Беларускай праўды» з лідарам незалежнага Беларускага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзем Фядынічам.

- Ці сапраўды растуць заробкі ў рабочых?

- Заробкі фармальна «растуць» за кошт двух фактараў: скарачэння рабочай сілы і за кошт узмоцненай эксплуатацыі рабочых. Чаму ўрад не дае справаздачу, колькі чалавек звольнена за 2017 год з прадпрыемстваў? Заробкі «растуць» за кошт росту беспрацоўя: людзей скарацілі, фонд заробку застаўся ранейшым, які пераразмеркавалі паміж астатнімі.

Больш за тое, рабочыя Менскага трактарнага завода, МАЗа працуюць па выходных, па некалькі змен - працуюць больш за ранейшы заробак. Заробак расце не таму, што змяніліся тэхналагічныя працэсы, арганізацыя працы, а толькі за кошт узмацнення эксплуатацыі людзей.

Я б раіў «эканамічным аптымістам» на адной старонцы паказаць лічбы, якія яны агучваюць, а на другой - разлікі, з чаго яны атрымаліся.

Трэба выразна размяжоўваць: такі заробак рабочых, такі заробак інжынерна-тэхнічных работнікаў, а такі - заробак кіраўніцтва. І тады наступіць поўная яснасць. Акрамя раздражнення, такія лічбы нічога не выклікаюць.

- Мацюшэўскі заяўляе, што ўстаюць на ногі дрэваапрацоўка і цэлюлозна-папяровая вытворчасць, выпуск хімічнай прадукцыі, лёгкая прамысловасць, машынабудаванне...

- У канцэрт «Белнафтахім» уваходзяць і «Беларуськалій», і нафтаперапрацоўчыя заводы. Але ж і ў гэтай сферы не ўсё так гладка: на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе рабочым даўно не павышаюць заробкі, і на «Беларуськаліі» даўно не павышаюць заробкі.

Што тычыцца дрэваапрацоўкі, то ўрад сам прызнаў, што «мадэрнізацыя» не дала эфекту. Можа, проста сталі больш гнаць драўніны?

- Ці мае «аптымізм» Мацюшэўскага пад сабой рэальныя падставы?

- Ніякага руху ў эканоміцы няма, а ўсе дасягненні адбываюцца выключна на паперы. Які аптымізм тут можа быць? Людзі выходзяць з крам, як абакрадзеныя: што раней можна было купіць за сто тысяч, цяпер за 10 рублёў не купіш. У шараговых работнікаў заробак не падняўся, а шараговыя грамадзяне - гэта 80% працоўнага насельніцтва.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках