26 красавiка 2024, Пятніца, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Сяргей Стрыбульскі выйшаў на волю

Палітвязень Сяргей Стрыбульскі выйшаў на волю

У следчым ізалятары КДБ і МУС застаюцца 13 патрыётаў.

Вечарам 26 чэрвеня выйшаў на волю адзін з патрыётаў Сяргей Стрыбульскі. Пра гэта tut.by паведамілі ў ПЦ «Вясна».

Са слоў праваабаронцаў, Стрыбульскаму змененая мера стрымання пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні са Стрыбульскага не знятыя, ён па-ранейшаму знаходзіцца ў статусе абвінавачанага паводле артыкула аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.

Нагадаем, у канцы траўня стала вядома, што былі падоўжаныя тэрміны следства і ўтрымання пад вартай Сяргею Стрыбульскаму і яшчэ палітвязням.

Усяго ў справе аб «масавых беспарадках» першапачаткова праходзілі 35 чалавек, з іх 20 абвінавачваліся яшчэ і паводле артыкула аб незаконным узброеным фармаванні (звесткі КДБ на 11 красавіка).

16 чэрвеня стала вядома, што справа аб масавых беспарадках была спыненая. СК прыняў да разгляду крымінальную справу ў дачыненні да шэрагу асоб, якія абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынства паводле арт.287 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання).

Паводле апошніх звестак ад праваабаронцаў, у следчым ізалятары КДБ і МУС застаюцца 13 чалавек. Некаторым з іх следства прадоўжылі на 2-4 месяцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках