27 красавiка 2024, Субота, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёты Аляксандр Зімніцкі і Уладзімір Фёдараў - на волі

5
Патрыёты Аляксандр Зімніцкі і Уладзімір Фёдараў - на волі

Удакладняюцца звесткі адносна іншых палітвязняў, якія ўтрымліваюцца пад вартай.

Увечары 27 чэрвеня на волю з СІЗА-1 выйшаў Сяргей Стрыбульскі. Яму змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Сяргею Стрыбульскаму, затрыманаму 21 сакавіка ў межах крымінальнай справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», пазней было выстаўленае дадатковае абвінавачанне паводле артыкула 287 КК «Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання». 24 траўня яму быў падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы, піша nn.by.

Пасля таго, як КДБ спыніў справу паводле часткі 3 артыкула 293 КК, ён заставаўся пад вартай у рамках другой крымінальнай справы сярод 14-ці яе фігурантаў.

Пазней праваабаронцы-вясноўцы атрымалі пацверджанне аб вызваленні яшчэ аднаго затрыманага - Аляксандра Зімніцкага. Удакладняюцца звесткі адносна іншых асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай у следчых ізалятарах МУС і КДБ.

АЛЯКСАНДР ЗІМНІЦКІ

На волі і Уладзімір Фёдараў.

АЛЯКСАНДР ЗІМНІЦКІ

Нагадаем, што пасля з'яўлення інфармацыі аб катаваннях у СІЗА КДБ праваабарончыя арганізацыі Беларусі запатрабавалі вызвалення з-пад варты ўсіх 14-ці фігурантаў гэтай крымінальнай справы, паказаўшы, што згодна з заканадаўства доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы, не могуць быць пакладзеныя ў аснову абвінавачвання і не могуць выкарыстоўвацца ў якасці доказаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках