4 траўня 2024, Субота, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вонкавая дзяржаўная запазычанасць Беларусі з пачатку года вырасла на $277 мільёнаў

3
Вонкавая дзяржаўная запазычанасць Беларусі з пачатку года вырасла на $277 мільёнаў

На 1 чэрвеня запазычанасць складала $13,9 мільярда.

З пачатку года з улікам курсавых розніц Беларусь павялічыла вонкавую дзяржаўную пазыку на 277,6 мільёна даляраў. На 1 чэрвеня запазычанасць складала 13,9 мільярда даляраў, паведамляе tut.by са спасылкай на Міністэрства фінансаў.

Са студзеня да траўня дзяржава прыцягнула вонкавых пазык на 595 мільёнаў даляраў. Самымі буйнымі крэдыторамі выступілі Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (рата на 300 мільёнаў) і ўрад і банкі Расеі (202,9 мільёна даляраў). Сярод іншых крыніц пазык - Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (53,7 мільёна даляраў), кітайскія банкі (35,6 мільёна), Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Паўночны інвестыцыйны банк (2,8 мільёна).

На выплату вонкавай пазыкі Беларусь з пачатку года выдаткавала 394,7 мільёна даляраў. Самыя вялікія выплаты пайшлі ўраду РФ (157,1 мільёна даляраў), банкам КНР (117,2 мільёна) і ЕФСР (88,3 мільёна).

Унутраная дзяржаўная пазыка з пачатку года паменшылася на 0,9 мільярда рублёў да 9,3 мільярда.

Паводле ацэнак Мінфіна, выдаткі на абслугоўванне дзяржпазыкі ў 2017 годзе вырастуць да 2,5 мільярда рублёў, у тым ліку абслугоўванне вонкавай пазыкі абыдзецца 1,7 млрд рублёў.

Летась Беларусь выдаткавала на абслугоўванне ўнутранай і вонкавай пазыкі 10% сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Доля запазычанняў склала 41,7% да ВУП пры крытычным значэнні 45-50%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках