26 красавiка 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля базілікі Нотр-Дам невядомы напаў з малатком на паліцыянта

Ля базілікі Нотр-Дам невядомы напаў з малатком на паліцыянта

Іншы супрацоўнік праваахоўных органаў адкрыў па нападніку страляніну з табельнай зброі.

Парыжская паліцыя паведаміла пра напад на аднаго з яе супрацоўнікаў блізу базілікі Нотр-Дам у аўторак, 6 чэрвеня. Супрацоўнік паліцыі, на якога быў учынены напад, стрэліў у невядомага, які напаў з малатком і параніў яго. Прадстаўнік паліцыі паведаміў агенцтву АР, што нападніка шпіталізавалі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Праваахоўныя органы праводзяць аперацыю вакол будынка базілікі і просяць мінакоў не набліжацца да ачаплення тэрыторыі. Турысты масава пакідаюць Сітэ, паведамляе французская тэлевізія.

Генпракуратура пачала расследаванне паводле справы аб нападзе на супрацоўніка паліцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках