26 красавiка 2024, Пятніца, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Царква абвінаваціла Мадуру ў стварэнні дыктатуры ў Венесуэле

9
Царква абвінаваціла Мадуру ў стварэнні дыктатуры ў Венесуэле
ФОТА: CARE2.COM

Венесуэльскія біскупы заклікалі Папу Францішка выказацца аб сітуацыі ў Венесуэле.

Венесуэльскія біскупы паскардзіліся папу рымскаму Францішку на драматычную сітуацыю, якая склалася ў іхняй краіне, перадае «Нямецкая хваля».

"Запланаваны на ліпень канстытуцыйны рэферэндум накіраваны на стварэнне ў Венесуэле марксісцка-камуністычнай вайсковай дыктатуры і пазбаўленне парламента яго паўнамоцтваў. Урад прэзідэнта Нікаласа Мадуры адказвае на пратэсты насельніцтва жорсткім прыгнётам. Усё больш дзяцей пакутуюць ад недаядання, пацыенты паміраюць ад нястачы медыкаментаў. Мы ў Венесуэле яшчэ ніколі гэтулькі не маліліся, колькі цяпер", - гаворыцца ў пасланні біскупаў, тэкст якога быў у пятніцу, 9 чэрвеня, абнародаваны Ватыканам.

У сваім лісце біскупы паведамляюць, што яны чакаюць ад папы "наказу нават з рызыкай таго, што ён будзе няслушна вытлумачаны". У Венесуэле разгортваецца не "ідэалагічны канфлікт паміж правымі і левымі", а "барацьба паміж урадам, пераўтвораным у дыктатуру, і ўсім народам, які заклікае да свабоды і карпатліва, пад пагрозай для жыцця самых маладых, шукае хлеба і лекаў і дамагаецца бяспекі, працы , справядлівых выбараў, поўнамаштабных свабод і аўтаномных органаў дзяржаўнай улады".

У заяве падкрэсліваецца, што біскупы катэгарычна адпрэчваюць запланаваны Мадурам рэферэндум аб рэфармаванні канстытуцыі Венесуэлы. Намер прэзідэнта правесці гэты рэферэндум святары расцэньваюць як адмову ўрада ад дыялогу. Яны папярэджваюць, што пасля рэферэндуму пераслед апазіцыі ў Венесуэле толькі ўзмоцніцца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках