26 красавiка 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З чаго на самай справе складаецца наша ўлюбёная ежа

6
З чаго на самай справе складаецца наша ўлюбёная ежа

Крамныя прадукты часта ўтрымліваюць дадатковыя кампаненты, пра якія мы і не здагадваемся.

Рэдакцыя AdMe.ru пастанавіла разабрацца, з чаго ж складаецца наша любімая ежа. Гэтыя звесткі не належаць да канкрэтных марак, а адлюстроўваюць сітуацыю ў цэлым.

Прапанаваная інфармацыя – зусім не падстава назаўсёды адмовіцца ад гэтых прадуктаў. Проста кантралюйце іх спажыванне і прытрымлівайцеся рэкамендацыяў, асабліва калі гаворка ідзе пра дзяцей.

Бялковая эмульсія – гэта маса з здробненай скуры, злучальнай тканкі, сухажылляў, касцяной мукі. Аб'ём эмульсіі залежыць ад класу вырабаў і самога вытворцы, але ў сярэднім яе дзель вар'іруецца ад 40 да 60%. Для паляпшэння смаку, вонкавага выгляду прадукту і падаўжэння тэрміну прыдатнасці ў масу дадаюць кансерванты, эмульгатары, фарбавальнікі, узмацняльнікі густу і іншыя харчовыя дабаўкі.

Рада: Выбірайце каўбасу ў натуральнай абалонцы, а перад тым, як накарміць ёю дзіця, адварыце, каб пазбавіцца ад лішку солі і іншых не самых карысных рэчываў.

Канцэнтрат – гэта пюрэ, у склад якога ўваходзяць таматы і крухмал. Аб'ём памідораў у канцэнтраце залежыць ад класу кетчупу і вар'іруецца ад 6 да 10%. Некаторыя маркі дадаюць у канцэнтрат яблыкі, слівы. У якасці вадкага кампаненту пры вырабе кетчупу часта выкарыстоўваецца кукурузны сіроп, які надае прадукту глейкасць і служыць кансервантам.

Рада: Пры выбары кетчупу спыняйцеся на тым, у якога ёсць маркіроўка «Экстра» або «Найвышэйшы клас».

Фарш (сурымі) для крабавых палачак гатуюць з недарагіх гатункаў рыбы: філе чысціцца, прамываецца для выдалення рыбнага паху, перамолваецца. Іншыя кампаненты – гэта соль, цукар, соевы бялок, раслінны алей, фарбавальнікі (часцей за ўсё кармін) і смакавыя дадаткі.

Рада: Якасныя размарожаныя крабавыя палачкі не ламаюцца пры згінанні і разгортваюцца ў суцэльную стужку. Суцэльная маса, якая лёгка ламаецца пры згіне, паказвае на тое, што ў прадукце шмат крухмалу.

Часцей за ўсё чыпсы вырабляюцца не з сырой, а з адноўленай бульбы (вонкава падобная на парашок) з даданнем рысавай ці кукурузнай мукі, крухмалу. У працэсе тэрмічнай апрацоўкі ў чыпсах назапашваецца акрыламід (канцэраген). Норма гэтага рэчыва ў некаторых марках перавышае дапушчальную (0,2 мкг/кг) у 1 000 раз.

Рада: Чыпсы, якія робяць з суцэльнай бульбы, утрымліваюць больш алею, бо іх смажаць, а чыпсы з адноўленай бульбы часта запякаюць.

Акрамя пералічаных кампанентаў, у складзе некаторых марак шматкоў ёсць пальмавы алей. Акрамя таго, у склад шматлікіх марак шматкоў уваходзіць кукурузны сіроп з высокім утрыманнем фруктозы, што часта не паказваецца на ўпакоўцы.

Рада: Праз цукар і вялікую колькасць крухмалу ў кукурузных крупах спецыялісты не рэкамендуюць штодня карміць дзяцей кукурузнымі шматкамі на сняданак. Больш за ўсё цукру ўтрымліваецца ў глазураваных шматках і ў шматках з садавіной у складзе.

Акрамя самой садавіны, дзель якой можа вар'іравацца ад 1 да 5% усёй масы напаўняльніку, садавінны напаўняльнік таксама ўтрымлівае крухмал, цукар, араматызатары, фарбавальнікі, рэгулятары кіслотнасці. У якасці стабілізатару ў ёгурце выкарыстоўваюцца крухмал, жэлацін, альгінаты натрыю, камедзь.

Рада: Аптымальны склад ёгурту – суцэльнае малако і бактэрыі (колькасць біфідабактэрыяў і малочнакіслых бактэрыяў павінна паказвацца на канец тэрміну). Таксама ў складзе дапушчальныя вяршкі, малочная сыроватка.

У вытворчасці пасты выкарыстоўваецца алей расліннага паходжання, часцей за ўсё пальмавы. Іншыя кампаненты – гэта ванілін, эмульгатары, загушчальнікі і араматызатары.

Рада: Набывайце шакаладна-арэхавую пасту без белых праслоек, бо ў другім выпадку ўтрымліваецца больш пальмавага алею і менш какавы. Сусветны вытворца пасты рэкамендуе з'ядаць не больш за 2 ч. л. прысмакаў за дзень.

У складзе шакаладу павінна прысутнічаць толькі какава-алей, але яго часта разводзяць пальмавым алеем, алеем какоса, алеем шы. Іншыя кампаненты – гэта эмульгатары (часцей лецыцін), араматызатары, смакавыя дадаткі.

Рада: Якасны шакалад павінен быць далікатным і цвёрдым, а пры разломвання трашчаць і крышыцца.

Згушчанае малако робяць шляхам выпарвання вадкасці з малака (на адну бляшанку патрабуецца прыкладна 1,5 літра), таму ў ім павінен прысутнічаць толькі жывёльны малочны тлушч. Нярэдка вытворцы памяншаюць норму малака, а каб забяспечыць патрабаваную тлустасць і кансістэнцыю, выкарыстоўваюць раслінныя тлушчы і загушчальнікі.

Рада: Надпіс на бляшанцы «прадукт малочны з цукрам» хутчэй за ўсё паказвае на тое, што згушчанае малако гатавалася ў абыход стандартаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках