26 красавiка 2024, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол Францыі: Мы сочым за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

7
Пасол Францыі: Мы сочым за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
ДЫДЗЬЕ КАНЭС
ФОТА: «Радыё Свабода»

Паводле слоў пасла Францыі ў Беларусі, рэакцыя беларускіх уладаў на вясновыя пратэсты была неадэкватнай.

Пасол Французскай Рэспублікі ў Беларусі Дыдзье Канэс пракаментаваў «Радыё Свабода» рэакцыю беларускіх уладаў на пратэсты супраць Дэкрэта №3 і разгон дэманстрацыі 25 сакавіка.

- Дэкрэт №3 служыў падставай для выказвання незадаволенасці, карані якога сыходзяць глыбей. Што да рэакцыі беларускіх уладаў на дэманстрацыі, то, на думку Францыі, гэтая рэакцыя была неадэкватнай і непрапарцыйнай, і таму мы выказалі сваю ўстурбаванасць з гэтай нагоды. Гэтая тэма, аб якой мы вядзем дыялог. Як я ўжо сказаў, дыялог аб правах чалавека займае важнае месца ў нашых палітычных стасунках. І я вітаю, што ёсць магчымасць сумленна абмяркоўваць гэтыя праблемы.

Пасол Францыі сказаў, што дыпламаты надалей сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку за сітуацыяй з правамі чалавека.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках