26 красавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі аб нечаканай уласцівасці газаванай вады

1
Навукоўцы распавялі аб нечаканай уласцівасці газаванай вады

Нечаканае адкрыццё зрабілі навукоўцы з Палестыны.

Навукоўцы з Палестыны адкрылі нечаканую ўласцівасць газаванай вады. Выявілася, што наталенне смагі газ-вадой прычыняецца да атлусцення, бо яна распальвае апетыт, піша sundaynews.info.

Навукоўцы папоўнілі спіс шкодных прадуктаў яшчэ адным найменнем - газаванай вадой. Праведзенае даследаванне паказала, што наяўнасць у вадзе вуглякіслага газу распальвае апетыт і прымушае чалавека паглынаць як мага больш ежы.

Такое пераяданне, вядома, не можа не адбіцца на постаці і вазе чалавека. Акрамя гэтага, рэгулярнае ўжыванне такіх напояў спрыяе выкіду гармону грэліна, які кантралюе пачуццё голаду.

Уласцівасць газаванай вады была спраўджаная на лабараторных грызунах. Выявілася, што асобіны, якія пілі салодкія негазаваныя напоі, змаглі захаваць сваю вагу. Аднак пацукі, якія ўжывалі ваду з газам, павялічылі сваю масу цела.

Вынікі даследавання былі спраўджаныя і на людзях. У ахвотнікаў, якія пілі газаваную ваду на сняданак, зафіксаванае павелічэнне паказчыка гармону грэліна ў шэсць разоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках