26 красавiка 2024, Пятніца, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Іосуб: Беларусы праядаюць уклады як у валюце, так і ў рублях

Вадзім Іосуб: Беларусы праядаюць уклады як у валюце, так і ў рублях

Людзі масава забіраюць грошы з банкаў.

У чэрвені ў Беларусі намінальна выраслі рублёвыя ўклады, а дэпазіты ў валюце знізіліся. Пра гэта сведчыць чэрвеньская статыстыка Нацбанка ў грашова-крэдытным рынку. Аднак, паводле словаў эксперта, без уліку налічаных адсоткаў рублёвыя ўклады ў мінулым месяцы таксама зменшыліся.

За чэрвень, паводле звестак Нацбанка, дэпазіты ў беларускіх рублях выраслі на 22,4 мільёна рублёў, або на 0,7%. На 1 ліпеня іх сума склала 3,23 мільярда рублёў.

Паводле падлікаў старэйшага аналітыка «Альпары» Вадзіма Іосуба, у чэрвені рублёвыя ўклады, з улікам сярэдняй стаўкі 12,3% гадавых, усё ж скараціліся:

– Паводле маіх разлікаў, у адсотках было налічана прыблізна 32,9 мільёна рублёў. Без іх уліку прыток ператвараецца ў адток – 10,5 мільёна, або 0,3%, – распавёў эксперт tut.by. – Можна нагадаць, што сітуацыя, калі намінальна назіраўся прыток, а фактычна – адток, была ў сакавіку і красавіку. У мінулым месяцы назіраўся прыток нават без уліку адсоткаў.

Памяншэнне валютных дэпазітаў у траўні склала 14,2 мільёна даляраў, або 0,2%. У банках, паводле апошніх звестак, беларусы захоўваюць 6,8 мільярда даляраў.

– Сярэдняя стаўка не змянілася – 2,6%. За месяц было налічана адсоткаў 14,8 мільёна даляраў. Без іх уліку адток склаў бы 29 мільёнаў роўна, або 0,4%, – кажа Вадзім Іосуб. – Адток валютных дэпазітаў, за рэдкімі выключэннямі, доўжыцца з восені пазамінулага года – гэта звыклая тэндэнцыя.

Паводле словаў Вадзіма, адток рублёвых дэпазітаў звязаны перш за ўсё са зніжэннем адсоткавых ставак.

– Але з улікам структурнага прафіцыту ліквіднасці ў банкаў, я думаю, гэтая сітуацыя істотна не ўплывае на банкаўскую сістэму, – адзначае эксперт. Як мяняюцца дэпазіты насельніцтва ў банках

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках