26 красавiка 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Хаменка: На «Басовішчы» выступаюць гурты, якія ўплываюць на развіццё краіны і моладзі

Алег Хаменка: На «Басовішчы» выступаюць гурты, якія ўплываюць на развіццё краіны і моладзі
Алег Хаменка

Лідар гурту «Палац» адзначыў пазітыўныя змены фармату фэсту.

Фэст «Басовішча» за гады існавання істотна змяніў свой фармат. Акрамя рок-гуртоў, на сцэну выходзяць прадстаўнікі іншых музычных кірункаў і стыляў.

Так, на сёлетнім фэсце выступіць гурт «Стары Ольса», якая грае сярэднявечную музыку, і «Вурай», які эксперыментуе з беларускім фолькам, перадае «Радыё Рацыя».

- І гэта добрыя змены, - мяркуе лідар «Палаца» Алег Хаменка. – Вядома, усё павінна мяняцца, і наогул у фэставым мэнэджмэнце кожныя сем гадоў, гэта абавязкова, адбываецца ўдасканаленне фармату, з гэтай прычыны цяпер я бачу дакладна, што на «Басовішча» будуць прыязджаць і прыязджаюць найбольш цікавыя, найбольш актуальныя гурты, якія ўплываюць на развіццё краіны і, безумоўна, моладзі.

Алег Хаменка згадаў, што сам упершыню прыехаў на «Басовішча» 25 гадоў таму, і называў гэта асаблівымі ўгодкамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках