5 траўня 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску закончыўся VII З'езд беларусаў свету

4
У Менску закончыўся VII З'езд беларусаў свету
ФОТА: BELSAT.EU

На З'езд было дэлегавана больш за 300 прадстаўнікоў замежнай дыяспары.

У Менску прайшоў VII З'езд беларусаў свету, арганізаваны міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”».

Валянціна Шаўчэнка з Канады на З'ездзе беларусаў свету агучыла жорсткую пазіцыю Згуртавання беларусаў Канады.

– На З'ездзе я сказала пра тое, што ў той сітуацыі, якая існуе ў Беларусі, мы не бачым магчымасці стасункаў з афіцыйнымі органамі і ўстановамі. Мы ўсёй душой падтрымліваем грамадзянскую супольнасць, мы дапамагалі, дапамагаем і будзем дапамагаць тым, хто змагаецца за новую Беларусь. Патрыёт – гэта не той, хто ціха сядзіць і з усім згаджаецца, патрыёт той, у каго баліць душа за радзіму, гісторыю і мову. У каго баліць душа за тых, хто сядзіць за кратамі, таму што гэта камусьці захацелася. Для мяне вельмі важна, што патрыёты сёння на свабодзе, чалавечае жыццё – галоўная каштоўнасць, чалавек не павінен марнаваць ні аднаго дня свайго жыцця на турму, – распавяла Валянціна Шаўчэнка.

Кіраўнік Вярхоўнага Савету 12-га склікання Станіслаў Шушкевіч, які ўрачыста адкрываў I З'езд беларусаў свету, выказаў сваё меркаванне аб цяперашнім з'ездзе.

– Гэта добры З'езд. Большасць людзей тут мне падабаецца, большасць. Але калі заклікаюць быць разам ахвяраў і катаў – не ўспрымаю гэтага. А сёння тыя, хто абараняе беларускі рэжым, менавіта пад такімі лозунгамі і прыйшлі на гэты З'езд. Трэба быць сумленнымі, хопіць гэтай хлусні. Я кажу пра словы Макея, пра словы Краўчанкі, – заявіў Станіслаў Шушкевіч.

Падчас VII З'езда беларусаў свету беларускае аб'яднанне Швэйцарыі перадало прыходу святых Сымона і Алены прах княгіні Магдалены Радзівіл. Ва ўрачыстасцях удзельнічаў пробашч парафіі ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк.

«Белсат» зафіксаваў найлепшыя моманты VII з'езда беларусаў свету.

ФОТА: BELSAT.EU
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках