26 красавiка 2024, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Жлобіна стала «Сусветнай каралевай прыгажосці»

7
Жыхарка Жлобіна стала «Сусветнай каралевай прыгажосці»

Кацярына Гудкова перамагла на міжнародным конкурсе прыгажосці ў Сеуле.

«Міс Жлобін-2016» Кацярына Гудкова перамагла на міжнародным конкурсе прыгажосці ў Паўднёвай Карэі, піша babruysk.by.

Больш за 30 краінаў свету ўдзельнічалі ў конкурсе, які праходзіць у Паўднёвай Карэі трэці раз.

Дзяўчаты прадэманстравалі сваю грацыю ў купальніках, выйшлі на подыум у нацыянальных строях і вечаровых сукенках. Барацьба была напружанай.

Афіцыйны інфармацыйны рэсурс конкурсу ў сеціве паведамляе, што 21-гадовая студэнтка і выкладніца ў Школе мадэляў з Беларусі змагла перамагчы найбліжэйшых канкурэнтак з Фінляндыі і Венесуэлы. Карону пераможцы ўручыла каралева мінулага года Вікторыя Цвятанава з Балгарыі.

«Апошнія хвіліны конкурсу былі сапраўды захапляльнымі. Мы не ведалі, хто возьме тытул, і проста зычылі адна адной удачы. Я была вельмі ўсхваляваная, калі пачула, што мая краіна Беларусь стала пераможцай», – падзялілася ўражаннямі на прэс-канферэнцыі Кацярына Гудкова.

Даведка: World Beauty Queen – міжнародны конкурс, заснаваны ў 2015-м годзе ў Паўднёвай Карэі. Ягонай мэтай з'яўляецца аб'яднанне міжнародных паслоў прыгажосці і прасоўванне краіны арганізатара як міжнароднага феномену ў індустрыі прыгажосці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках