4 траўня 2024, Субота, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч выступіў у Нью-Ёрку: Падтрымайце барацьбу беларусаў за свабоду!

27
Статкевіч выступіў у Нью-Ёрку: Падтрымайце барацьбу беларусаў за свабоду!
МІКОЛА СТАТКЕВІЧ

Захад мусіць перастаць заплюшчваць вочы на дыктатуру ў Беларусі.

Лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу і кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікола Статкевіч выступіў на Радзе Сацыял-дэмакратычнага інтэрнацыяналу ў Нью-Ёрку.

Charter97.org зрабіў стэнаграмы выступу палітыка:

– Генеральны сакратар ААН сказаў, што, на жаль, расстаноўка сілаў у свеце змянілася, гэта прывяло да таго, што паменшылася падтрымка дэмакратыі, падтрымка правоў чалавека. Мы ў Беларусі адчуваем гэта на сабе. Еўрапейскія краіны, спалоханыя канфліктам ва Украіне, перайшлі да захавання статус-кво. Яны не хочуць дэмакратыі ў Беларусі, ім трэба спакой і мір, каб не было вайны і бежанцаў. Мы таксама не хочам вайны і бежанцаў, але мы маем права на свабоду. Беларусы спадзяваліся на міжнародную салідарнасць, але заходнія чыноўнікі, на жаль, перайшлі да фактычнай падтрымкі беларускага дыктатара.

Нядаўна ў Менску прайшла ПА АБСЕ. Звычайна гэтая сесія праводзіцца ў краінах, якія з'яўляюцца прыкладам дэмакратыі. На гэты раз яна прайшла ў краіне, у якой гэтай вясной за ўдзел у мірных акцыях пратэсту было рэпрэсавана блізу 1100 чалавек. Мы не ўхваляем, але разумеем матывы урадаў суседніх краінаў. Мы бачым, што яны страчваюць маральныя арыенціры, што яны хочуць здабываць прыбытак і мець «стабільнасць» у суседніх краінах. Але мы не можам зразумець, калі сацыял-дэмакратычныя партыі змяняюць сваім ідэалам. Падчас сесіі ПА АБСЕ ў Менску Літва вынесла на абмеркаванне рэзалюцыю пра рэпрэсіі ў Беларусі, рэзалюцыя была заблакаваная віцэ-прэзідэнтам ПА АБСЕ, швэдскім сацыял-дэмакратам. Ён сказаў, што ў рэзалюцыі не сказана «пра паляпшэнне сітуацыі» з правамі чалавека ў Беларусі. Дзе ён знайшоў гэтыя паляпшэнні – мы не ведаем. Ён павінен ведаць пра тое, як людзей арыштоўвалі і збівалі людзей падчас мірных акцыяў пратэсту на вуліцах Менску.

Ён не можа не ведаць, што здарылася з кіраўніцтвам нашай партыі: улады пачалі прэвентыўна арыштоўваць патэнцыйных лідараў. Я стараўся дайсці да самай буйной акцыі пратэсту, каб узначаліць яе. Беларускія спецслужбы ўрываліся ў дамы чальцоў кіраўніцтва БСДП (Грамада), намесніка кіраўніка партыі збівалі, патрабуючы, каб той сказаў, дзе я знаходжуся. Маладога актывіста катавалі электрашокам, а потым змясцілі на два месяцы ў турму КДБ.

Калі гэта паляпшэнні, то што нашы швэдскія калегі разумеюць пад дэмакратыяй? На жаль, братэрская партыя ніяк не адрэагавала на такія паводзіны. Я хачу задаць публічнае пытанне: як вы ставіцеся да таго, што адбылося ў Беларусі?

Вы ведаеце, што сацыял-дэмакратычны рух у Еўропе перажывае крызіс. Крызіс абумоўлены тым, што нашы таварышы пачалі страчваць маральныя арыенціры, пачалі адыходзіць ад лозунгу «Свабода. Справядлівасць. Салідарнасць». Яны клапоцяцца пра свой дабрабыт і спакой. Падтрымліваючы ў суседніх краінах несправядлівасць, падтрымліваючы ў суседніх краінах няволю, яны страцяць мір і дабрабыт ва ўласных краінах. Свабода ў свеце непадзельная. Калі ў нейкай краіне свабоды становіцца менш – значыць яе становіцца менш ва ўсім свеце. Cілы несвабоды становяцца мацнейшыя. Паважаныя сябры, я ўпэўнены, што ўсе, хто сабраўся тут, будуць прадаўжаць барацьбу за нашы ідэалы. Я ўпэўнены, што мы зробім жыццё людзей на нашай планеце лепшым. Дзякуй за салідарнасць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках