10 траўня 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі экспэрт: Менск - гэта палітычная пляцоўка Масквы

1
Украінскі экспэрт: Менск - гэта палітычная пляцоўка Масквы
АЛЯКСАНДР САЛАНТАЙ
ФОТА: 112.UA

Праводзіць Парламенцкую асамблею АБСЕ ў сталіцы дыктатуры - гэта проста нонсэнс.

Украінскі палітычны экспэрт Аляксандар Салантай у інтэрв’ю «Свабодзе» заявіў, што галоўным інтарэсам Украіны на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Менску мае стаць праблема ўкраінскіх грамадзян, якія незаконна ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расеі.

«Украінская дэлегацыя мае выкарыстаць гэтую пляцоўку, каб яшчэ раз гучна заявіць, што на тэрыторыі Расеі ёсць закладнікі — гэта ўкраінскія грамадзяне. Гэта трэба зрабіць так сама гучна, як на мінулым пасяджэнні асамблеі заявілі пра патрабаванне да Расеі вярнуць Крым», — сказаў Аляксандр Салантай.

У той жа час экспэрт перакананы, што правядзенне пасяджэння ПА АБСЕ ў Менску недарэчнае.

«Яшчэ нядаўна ў Менску разганялі людзей, забаранялі святкаваць Дзень Волі, затрымлівалі і сотнямі рабілі прысуды. За апошні год ёсць шмат выпадкаў экстрадыцыі ці перадачы ўкраінцаў расейцам на запыты ФСБ. Менск — гэта вядомая палітычная пляцоўка Масквы, а Расея для нас — краіна-агрэсар», — дадаў ён.

«Праваабаронцы з усіх еўрапейскіх арганізацый, у тым ліку і ўкраінскія, звярталіся з патрабаваннем не праводзіць пасяджэнне ў Менску. Але тым не менш на гэта не звярнулі ўвагу. Гэта азначае, што ніякіх сур’ёзных, глабальных пастаноў там не будзе. У Менску гэта апрыёры немагчыма», — кажа Аляксандр Салантай.

Паводле экспэрта, Парламенцкая асамблея АБСЕ павінна акцэнтаваць сваю дзейнасць на публічнай абароне правоў чалавека і грамадзянскіх свабод.

«А гэтую сваю базавую функцыю ПА АБСЕ ў Менску не можа выканаць нават прыблізна, таму што давядзецца размаўляць пра выбары, напрыклад, ці пра правы чалавека ці абароне свабодаў у краіне, у якой ёсць з гэтым праблемы», — дадаў эксперт.

Аляксандр Салантай таксама выключыў магчымасць прыняцця пастаноў пра змену фармату маніторынгавай місіі АБСЕ, якая працуе на Данбасе.

«Ніякіх сур’ёзных пастаноў у Менску з нагоды павышэння эфэктыўнасці місіі АБСЕ на Данбасе не можа быць. Але, магчыма, яно і будзе абмяркоўвацца», — адзначыў украінскі экспэрт.

Украінскую дэлегацыю на пасяджэнні ПА АБСЭ ў Менску будзе ўзначальваць кіраўнік фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» ў Вярхоўнай Радзе Артур Герасімаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках