26 красавiка 2024, Пятніца, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Кунцэвіч распавёў пра катаванні ў СІЗА КДБ

5
Сяргей Кунцэвіч распавёў пра катаванні ў СІЗА КДБ
Сяргей Кунцэвіч

Падчас допытаў палітвязня катавалі невядомыя асобы ў чорнай уніформе і ў масках.

Адзін з беларускіх патрыётаў Сяргей Кунцэвіч, якому 2 чэрвеня змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, распавёў праваабаронцам пра тое, што падчас допытаў у СІЗА КДБ яго катавалі невядомыя асобы ў чорных масках. Сайт spring96.org апублікаваў фрагмент з відэазапісу паведамлення Кунцэвіча.

Між іншым, Сяргей Кунцэвіч паведаміў, што падчас допыту ў будынку КДБ Беларусі, які праходзіў у адсутнасць адваката, асобы ў чорнай уніформе і ў масках, калі пакой для допыту пакінулі следчыя, нанеслі некалькі ўдараў па целе, адзін з іх пасля гэтага 3- 4 разы выкарыстаў у дачыненні да яго электрашокер, уздзейнічаючы на левую нагу на працягу 30-40 секунд. Гэта прыносіла моцныя фізічныя пакуты.

Паводле факта катаванняў была пададзена заява на імя начальніка Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у якой Кунцэвіч просіць правесці праверку па выкладзеных фактах, накіраваць яе для праходжання судова-медыцынскай экспертызы і распачаць крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўнікаў КДБ і МУС, вінаватых ва ўжыванні катаванняў і жорсткага абыходжання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках