27 красавiка 2024, Субота, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыхтуюцца скандальныя змены ў Падатковы кодэкс

50
Рыхтуюцца скандальныя змены ў Падатковы кодэкс

Мінфін павысіць падаткі на ІП і возьме пад кантроль замежныя рахункі.

Міністэрства фінансаў апублікавала праект закона пра ўнясенне змяненняў у Падатковы кодэкс. Калі ён будзе прыняты, новая рэдакцыя ўступіць у сілу са студзеня 2018 года, піша сайт «Беларусы і рынак».

Сярод новаўвядзенняў – абавязальніцтва фізічных асобаў і ІП прадстаўляць цягам 30 дзён з дня адкрыцця звесткі пра рахункі за мяжой. Таксама новай рэдакцыяй прадугледжаныя палажэнні пра перадачу звестак аб рахунках нерэзідэнтаў, адкрытых у Беларусі, падатковым органам краінаў, з якімі ў нашай краіны ёсць адпаведныя дамовы.

Ліміт выручкі, які дазваляе ІП не плаціць ПДВ, у новай рэдакцыі будзе паказаны ў рублях. Ён складзе 90 тысячаў рублёў. Калі выручка ІП перавысіць гэты ліміт, без уліку падаткаў і збораў, што выплачваюцца з выручкі, то ён павінен будзе выплачваць ПДВ. Як і раней, у суму выручкі не ўключаецца выручка ад дзейнасці, за якую выплачваецца адзіны падатак. Цяпер гэты ліміт складае 40 тысячаў еўраў.

Праектам таксама прадугледжаныя змены ў выстаўленні электронных рахункаў-фактураў рэдакцыямі СМІ. Яны атрымалі права ствараць адзін электронны рахунак-фактуру за каляндарны месяц паводле рэалізаваных за каляндарны месяц (мінімальны падпісны перыяд) праз аператара паштовай сувязі праз падпіску друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

Таксама праектам вызначаныя памежныя стаўкі адзінага падатку на ІП і фізічных асобаў. Пастановы пра канкрэтныя памеры ставак прымаюцца мясцовымі органамі ўлады. Аднак, мяркуючы з некаторых памежных значэнняў, прапісаных у праекце, стаўкі могуць вырасці.

Так, цяпер у Менску адзіны падатак пры гандлі аўтатранспартнымі сродкамі складае 337 або 439 рублёў за месяц, у залежнасці ад месца працы ІП. У праекце дыяпазон у гэтым відзе дзейнасці складае 335,6 – 575,5 рублёў.

Стаўкі падатку на здачу ў арэнду жылога памяшкання (за пакой) у праекце вызначаныя ў межах 16,47 – 65,42 рубля.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках