27 красавiка 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ў Менску гарачую ваду адключаюць на 15 дзён, а не на 14?

11
Чаму ў Менску гарачую ваду адключаюць на 15 дзён, а не на 14?

Мянчанка паспрабавала дамагчыся праўды ад ЖЭУ.

– Нам адключылі гарачую ваду 4-га ліпеня а 9-й гадзіне раніцы. Настроіліся ўсёй сям'ёй, што роўна праз 14 дзён цёпленькая пацячэ з крана. У панядзелак, 17 ліпеня (гэта 14-ы дзень!), з гарачага крана пусцілі халодную ваду. Чыстую, не ржавую. Паспадзяваліся, што вось-вось яе нагрэюць. Але і 18 ліпеня краны былі халодныя. 9, 10 гадзінаў раніцы – без пераменаў, – распавядае абураная мянчанка Алена. – А гэта ўжо 15-ы дзень без вады!

У ЖЭУ, куды раяць тэлефанаваць усім жыхарам з камунальнымі пытаннямі, дзяўчыне сказалі, што за ваду не адказваюць. Маўляў, пытайцеся ў Менскіх цеплавых сетках. У гэтай арганізацыі запэўнілі, што Алёна проста збілася з падліку, і што 18 ліпеня – гэта менавіта 14-ы дзень, калі ў яе доме няма гарачай вады, піша kp.by.

– Сёння – роўна два тыдні, як у вас няма гарачай вады. І сёння ж вам яе дадуць, – патлумачылі ў адным з раёнаў Менскіх цеплавых сетак. – Вы проста няправільна лічыце. 4-га ліпеня ў вас адключылі гарачую ваду. Значыць 5-га ліпеня – гэта першы дзень, калі ў вас не было гарачай вады. Так лічылі ў Менску заўсёды.

Атрымліваецца, што дзень, калі ваду адключаюць, камунальнікі за «першы дзень» не лічаць. Нават калі яе адключылі з самай раніцы, то першы дзень без вады залічыцца толькі назаўтра. Таксама камунальнікі не ведаюць, калі дакладна пойдзе гарачая вада. Спачатку ідзе падача ад Менскіх цеплавых сетак, потым ваду павінны прыняць у ЖЭУ і падключыць спажыўцоў. У кагосьці гэта адбываецца раніцай, у кагосьці – увечары.

У сярэднім у Менску ваду адключаюць на 10 – 11 дзён, але максімум – на 14. І калі вам не пашанцавала і душ перастаў працаваць напоўніцу, на два тыдні і наўпрост з раніцы, то рыхтуйцеся: хутчэй за ўсё, у вас будзе і 15-ы фактычны дзень без гарачай вады...

Калі лічыць тэарэтычна, нібыта ўсё правільна, першы дзень нараджэння таксама лічаць праз год. Але калі глядзець практычна, то для «абязводжанага» гараджаніна набягае лішні дзень з мыццём у тазіках.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках