26 красавiка 2024, Пятніца, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляк пасварыўся з сябрамі і памылкова прыйшоў у Беларусь

12
Паляк пасварыўся з сябрамі і памылкова прыйшоў у Беларусь

Грамадзянін Польшчы выпадкова апынуўся ў Камянецкім раёне.

У Кобрынскім раёне памежнікі затрымалі паляка за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Падазронае паведамленне з аднаго з участкаў сігналізацыйнага комплексу памежнікі атрымалі ўночы 15 ліпеня. Неадкладна на месца здарэння выехала трывожная група. Па гарачых слядах, пакінутых невядомым, за 3,5 кіламетры ад мяжы быў затрыманы грамадзянін Польшчы, які жыве ў памежнай зоне. Пры сабе іншаземец меў толькі часовы пашпарт, піша sb.by.

Афіцыйны прадстаўнік Берасцейскай памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў растлумачыў мэту перасячэння мяжы:

- Прычынай паслужыла сварка з сябрамі. Паляк пасварыўся і сышоў у невядомым кірунку, трапіў у Камянецкі раён.

За незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы і парушэнне правілаў знаходжання паляк атрымаў папярэджанне. Яму забаронены ўезд у нашу краіну найбліжэйшыя пяць гадоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках