26 красавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: Рэальныя даходы беларусаў па-ранейшаму падаюць

7
Белстат: Рэальныя даходы беларусаў па-ранейшаму падаюць
ФОТА: TUT.BY

Рэальныя даходы беларусаў падаюць цягам усяго гэтага года.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў па-ранейшаму падаюць. Так, у студзені-траўні гэты паказчык скараціўся на 1,2% да аналагічнага перыяду мінулага года, паведамляе Белстат.

У агульнай суме грашовых даходаў аплата працы займае 61,6%, даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 8,1%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды іншыя) - 24,7%, даходы ад уласнасці і іншыя - 5,6%.

Нагадаем, рэальныя даходы беларусаў падаюць цягам усяго гэтага года. У студзені гэты паказчык скараціўся на 4,5% да аналагічнага перыяду мінулага года, у студзені-лютым - на 3,2%, у студзені-сакавіку - на 2,2%, а ў студзені-красавіку - на 1,5%.

У мінулым годзе рэальныя даходы беларусаў паказалі самае моцнае падзенне за апошнія 10 гадоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках