26 красавiка 2024, Пятніца, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады перагледзелі нормы спажывання «камуналкі» для разліку субсідыяў

2
Улады перагледзелі нормы спажывання «камуналкі» для разліку субсідыяў

У Беларусі перагледжаныя нарматывы спажывання некаторых паслуг ЖКГ.

У Беларусі перагледзелі нарматывы спажывання некаторых жыллёва-камунальных паслуг для разліку безнаяўных субсідыяў. Змяненні ўнесеныя пастановай саўміна ад 18 ліпеня № 535 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў ад 30 верасня 2016 г. № 789", піша tut.by.

Так, нарматыў на тэхнічнае абслугоўванне ліфта вырасце з 0,6911 да 1,19 рубля за месяц на аднаго чалавека. Таксама зменіцца норма спажывання электраэнэргіі, што выкарыстоўваецца на працу ліфтаў, – з 0,26 рубля да 0,47 рубля за месяц на чалавека.

Нарматыў спажывання цеплазабеспячэння застаецца ранейшым – 0,026 гігакалорыяў на 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання. Але з'явілася заўвага, што гэты нарматыў будзе дзейнічаць з улікам ацяпляльнага перыяду з 15 кастрычніка да 15 красавіка.

Пры гэтым пералічваць субсідыі не будуць, калi сапраўдны ацяпляльны сезон будзе даўжэйшым, чым разлічаны нарматыў.

Нарматыў спажывання газазабеспячэння і забеспячэння звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальнай рэзервуарнай устаноўкі таксама застаецца на ранейшым узроўні. Але з удакладненнем – ужывацца ён будзе з 15 кастрычніка да 15 красавіка.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2017 года.

Нагадаем, з 1 кастрычніка летась у Беларусі пачала працаваць новая сістэма дзярждапамогі на аплату жыллёва-камунальных паслуг. Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі, указ пра ўвядзенне якіх падпісаў Лукашэнка ў канцы жніўня летась, з'явіліся ў жыроўках беларусаў ужо з лістапада.

Безнаяўную субсідыю можна атрымаць на ўсе асноўныя ЖКП, у тым ліку ацяпленне, і зваротныя выдаткі (асвятленне дапаможных памяшканняў, рух ліфта). Усё, што знаходзіцца ў жыроўцы пад графой «Дадатковыя паслугі», а таксама спажыванне асноўных ЖКП больш за норму не ўлічваецца пры разліку дзярждапамогі. Таму калі чалавек выдаткаваў за месяц больш за належнае, то яму дадуць субсідыі толькі на тую суму, якая пакрывае норму. Усё астатняе давядзецца аплачваць самому.

Субсідыі прапануюць, калі на аплату жыроўкі (без перавышэння нарматываў спажывання) будзе сыходзіць больш за 20% прыбытку гарадской або 15% прыбытку сельскай сям'і.

Нагадаем, у Беларусі могуць перагледзець дапамогу дзяржавы ў аплаце жыллёва-камунальных паслуг для некаторых грамадзянаў. Так, у планах Міністэрства ЖКГ унесці змены ва Указ № 322 "Аб прадстаўленні безнаяўных жыллёвых субсідыяў". Адно з галоўных змяненняў, якія прапануе ўстанова, – сума матэрыяльнай дапамогі будзе залежаць ад колькасці чальцоў сям'і.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках