23 красавiка 2024, aўторак, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпазыка ператварылася ў непасільны цяжар для луканомікі

7
Дзяржпазыка ператварылася ў непасільны цяжар для луканомікі

Палавінныя меры не прыносяць поспеху.

У сярэднетэрміновай перспектыве Беларусь у рамках абслугоўвання і выплаты дзяржпазыкі павінна выдаткаваць вельмі істотныя сумы, намінаваныя пераважна ў замежнай валюце. Напрыклад, у 2017 годзе пад выплату падпадае блізу 3,4 млрд даляраў або блізу 20% чаканых прыбыткаў кансалідаванага бюджэту. Пры гэтым велічыня валютных паступленняў бюджэту істотна меншая – яна вагаецца ў раёне 1,5 млрд даляраў, піша «Штодзённік».

Пра гэта гаворыцца ў квартальным эканамічным аглядзе, падрыхтаваным Беларускім эканамічным даследча-адукацыйным цэнтрам BEROC.

Як адзначаюць эканамісты, цяперашняя сітуацыя спараджае сталую патрэбу ў рэфінансаванні дзяржпазыкі.

«Пазбаўленне ад залішняга пазыковага цяжару наўрад ці магчымае ў агляднай перспектыве, і гэтая праблема ператвараецца ў ключавую пагрозу фінансавай стабільнасці», – канстатуюць прадстаўнікі BEROC.

Пры гэтым эканамісты звяртаюць увагу, што беларускі кансалідаваны бюджэт па-ранейшаму выконваецца з прафіцытам, які выкарыстоўваецца для асноўных плацяжоў у дзяржпазыцы. Аднак падтрыманне неабходнага прафіцыту становіцца ўсё большым выклікам для бюджэту.

У цэлым, як адзначаецца ў аглядзе, бізнэс-мадэлі вялікай групы прадпрыемстваў застаюцца прынцыпова незаможнымі: яны неканкурэнтаздольныя без мераў наўпростай і ўскоснай дзяржпадтрымкі, штучнага забеспячэння попыту на сваю прадукцыю і інш. Большасць такіх прадпрыемстваў за кошт палавінных мераў у абмежаванні выдаткаў, дыверсіфікацыі рынкаў, а таксама некаторага паляпшэння вонкавай кан'юнктуры змаглі ў 1 квартале сёлета палепшыць вынікі сваёй дзейнасці і нарасціць выпуск.

«Але цяжар назапашаных пазык прадаўжае пераважаць над імі, а кан'юнктурныя паляпшэнні ў большасці выпадкаў недастатковыя для таго, каб развязаць праблемы з залішнім пазыковым цяжарам», – перакананыя эканамісты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках