26 красавiка 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе таннейшыя прадукты – у Менску або ў Кіеве?

21
Дзе таннейшыя прадукты – у Менску або ў Кіеве?

Журналісты параўналі кошты на базавыя прадукты ў менскіх і кіеўскіх крамах.

Даражэй за ўсё ў Менску каштуюць свініна і памідоры. Кошты на хлеб і малако ў менскіх крамах меншыя. А алей, цукар і соль танней набываць у Кіеве. Амаль аднолькава каштуюць кефір, грэчка і мука.

Вось параўнальная Інфаграфіка «Свабоды» з коштамі ў далярах ЗША.

Розніца ў коштах на свініну самая значная. У менскай краме яна даражэйшая на 1 даляр і 20 цэнтаў.

Памідоры ў менскай краме даражэйшыя на 60 цэнтаў, гэта 1 рубель і 20 капеек.

У Кіеве хлеб каштуе даражэй на 20 цэнтаў.

Кошты на малако з аднолькавым адсоткам тлушчу ў Менску і ў Кіеве значна адрозніваюцца. Так, у менскай краме малако таннейшае на 38 цэнтаў.

А вось кефір у Менску і Кіеве каштуе амаль аднолькава. Розніца складае толькі 3 цэнты.

Алей у Менску даражэйшы на 14 цэнтаў.

Цукар у Кіеве каштуе танней на 7 цэнтаў.

У менскай і кіеўскай крамах журналісты знайшлі аднолькавую соль украінскага вырабу. У Менску яна даражэйшая амаль у 2 разы.

Грэчка ў Менску і Кіеве каштуе амаль аднолькава. Розніца складае 5 цэнтаў.

Тое самае і з мукой. Розніца 6 цэнтаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках