27 красавiка 2024, Субота, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Латвія вельмі хоча беларускіх грузаў

4
Лінас Лінкявічус: Латвія вельмі хоча беларускіх грузаў
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС

Кіраўнік МЗС Літвы не выключыў, што Латвія пакуль не разглядае магчымасці блакавання электраэнэргіі з БелАЭС.

Пра гэта паведамляе DELFI.

«Гэта, відавочна, звязана з эканамічным супрацоўніцтвам, я так мяркуюць, з выкарыстаннем уласна порта (Вентспілса – заўв. рэдакцыі), і гэта зразумела, але ўсё ж ёсць прынцыповыя рэчы, якія павінны мацней праяўляцца. Больш за тое, гэта аб'ект не проста аб'ект, і гэта не двухбаковая праблематыка, атамныя аб'екты не могуць быць толькі ў кантэксце двухбаковых адносінаў, гэта значна больш шырокі кантэкст, не толькі рэгіянальны, а ўсяго Еўразвяза», – сказаў BNS кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.

Паводле ягоных словаў, адна з асноўных прычынаў, чаму Латвія не схільная блакаваць беларускую электраэнэргію – імкненне прывабіць беларускія грузы ў Вентспілскі порт.

«Вельмі яскравы прыклад – найбольш блізкі і ўпадабаны беларусамі Клайпедскі порт, без Клайпеды цяжка ўявіць экспарт. Але ёсць і Вентспілскі порт – я мяркую, што ім хочацца больш супрацоўніцтва. Магчыма, ёсць і іншыя прычыны», – сказаў міністр.

Аднак, паводле ягоных словаў, латвійская пазіцыя магла б змяніцца, калі б іншыя краіны рэгіёну пастанавілі падтрымаць Літву, байкатуючы беларускую электраэнэргію.

У чэрвені літоўскі парламент зацвердзіў закон, у якім сцвярджаецца, што БелАЭС з'яўляецца небяспечнай і ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы і экалогіі Літвы, здароўю людзей. Гэты прававы акт ляжа ў аснову абмежавання на імпарт электраэнэргіі з БелАЭС. Пытанне БелАЭС уздымалася і ў размове прэзідэнткі Літвы Далі Грыбаўскайтэ з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

«Небяспечная Беларуская АЭС і газаправод “Паўночная плынь – 2” Расеяй могуць быць выкарыстаныя ў якасці прылады неканвенцыянальнага шантажу. Беларускую АЭС каля Астраўца будуе карпарацыя «Расатам», у выпадку аварыі на станцыі радыеактыўнае забруджванне можа сягнуць 16 сталіцаў Еўропы», – заявіла прэзідэнтка Літвы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках