26 красавiка 2024, Пятніца, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cкарына стаў доктарам, хоць ніколі не вучыўся ў дактарaнтуры

3
Cкарына стаў доктарам, хоць ніколі не вучыўся ў дактарaнтуры

Гісторыкі прадаўжаюць ламаць галаву над таямніцамі беларускага першадрукара.

5 лістапада 1512 года ў царкве Святога Урбана ў Падуі сабралася на паседжанне медыцынская калегія Падуанскага ўніверсітэта, піша Сяргей Абламейка для «Радыё Свабода».

Адкрываючы пасяджэнне віцэ-прыёр калегіі, доктар вольных навук і медыцыны Тадэа Мусаці сказаў:

«Спадары навукоўцы! Я склікаў вас з наступнай прычыны. У Падую прыбыў вельмі вучоны, але бедны малады чалавек, доктар вольных навук, родам з вельмі далёкіх краінаў, якія ляжаць на адлегласці чатырох тысяч міляў, а можа, і больш, ад нашага славутага горада. Прыбыў малады чалавек для таго, каб памножыць славу і бляск Падуі, а таксама расквітнелага сходу філосафаў універсітэта і нашай святой калегіі. Ён просіць калегію на знак адмысловай літасці дазволіць яму быць выпрабаваным у галіне медыцыны... Калі Вы дазволіце, я назаву вам гэтага маладога чалавека. Завуць яго Францыск, ён сын нябожчыка Лукі Скарыны з Полацка, русін».

Калегія, як вядома, дазволіла, і на заўтра, 6 лістапада, Скарына здаў доктарскі іспыт. Вось тут і пачынаюцца таямніцы.

Паводле статуту Падуанскага ўніверсітэта, дактарантура доўжылася чатыры гады. Да іспытаў на званне доктара медыцыны дапускалі толькі прэтэндэнта, які тры гады слухаў лекцыі, а потым яшчэ не менш за год практыкаваў пад кіраўніцтвам вядомага лекара ў шпіталях Падуі.

Чаму Скарыну дазволілі абараняцца без навучання ў дактарантуры?

Можна меркаваць, што гэтую асаблівую ласку яму зрабілі як «secretarii regis Datiae» (сакратару караля Даніі). Але калі ён быў «сакратаром караля», то чаму яго назвалі «бедным» і чаму сказалі, што ён прыбыў з вельмі далёкіх краінаў, якія ляжаць на адлегласці чатырох тысяч міляў ад Падуі?

Адказу на гэтыя пытанні пакуль няма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках