26 красавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі тэнісіст стаў найлепшым на турніры ў Астане

2
Беларускі тэнісіст стаў найлепшым на турніры ў Астане
ЯГОР ГЕРАСІМАЎ

Прызавы фонд турніру – 125 тысячаў даляраў.

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў стаў пераможцам турніру President's Cup у Астане (прызавы фонд – $ 125 тыс.), паведамляе БелТА.

Першы сэт сённяшняга вызначальнага паядынку з Міхаілам Кукушкіным (118-ы нумар рэйтынгу АТР) з Казахстана Ягор Герасімаў (160) перамог ва ўпартай барацьбе на тай-брэйку – 7:6 (11:9).

Другая партыя засталася за Міхаілам Кукушкіным – 6:4. У трэцім, вызначальным сэце поспеху дамогся Ягор Герасімаў – 6:4. На шляху да фіналу спаборніцтваў у Астане Ягор Герасімаў перамог казахстанскага спартоўца Андрэя Голубева (6:1, 6:1), турка Кема Ілкела (6:2, 6:3), расейца Яўгена Данскога (7:6, 4:6, 6:3) і Алдына Шэктыча з Босніі і Герцагавіны (6:3, 6:2).

У гэтым сезоне да перамогі ў Астане Ягор Герасімаў, якому 24 гады, перамог яшчэ 3 турніры – ва ўзбекскіх Бухары і Каршы, а таксама французскім Сэн-Брые.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках