26 красавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Савецкая Беларусь» уразілася коштамі на экіпіроўку школьніка

10
«Савецкая Беларусь» уразілася коштамі на экіпіроўку школьніка

У гандлі без лішняй шуміхі адкрыўся сезон падрыхтоўкі да школы, аднак прапанова пакуль відавочна перавышае попыт.

Газета «Савецкая Беларусь», сярод іншага, адзначае:

– У галоўнай управе спажывецкага рынку Менгарвыканкама падлічылі, колькі “заважыць” поўная экіпіроўка школьніка: сума, у параўнанні з папярэднім годам, вырасла. У адрозненне ад пакупніцкай здольнасці многіх бацькоў. Таму марафон «збяры дзіця ў школу» варта пачаць ужо цяпер, пакуль ёсць магчымасць без намаганняў знайсці прымальны коштам варыянт.

Экіпіроўка школьніка малодшых класаў

2015 год – ад 150 да 580 рублёў,

2016 – ад 170 да 700 рублёў,

2017 – ад 175 да 735 рублёў.

Экіпіроўка старшакласніка

2015 – ад 190 да 700 рублёў,

2016 – ад 220 да 840 рублёў,

2017 – ад 230 да 870 рублёў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках