26 красавiка 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыр самалёта, які ляцеў у Лондан, захацеў выйсці ў палёце

8
Пасажыр самалёта, які ляцеў у Лондан, захацеў выйсці ў палёце
ФОТА: WIKIPEDIA

Ягамосця спынілі трое палякаў, якія павалілі хулігана і селі на яго зверху.

Пасажыры самалёта авіякампаніі Wizz Air, які ляцеў з польскага Катавіцэ ў Лондан, самастойна спынілі і абясшкодзілі мужчыну, які спрабаваў адчыніць дзверы аварыйнага выхаду на борце самалёта.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Прыкладна за паўгадзіны да прызямлення мужчына раптам кінуўся да дзвярэй аварыйнага выхаду і паспрабаваў адчыніць іх. Яго спынілі трое палякаў, якія павалілі хулігана і селі на яго зверху.

Чальцы экіпажа самалёта звязалі яго рукі пасам бяспекі.

Са слоў пасажыраў, дэбашыру пад 20 гадоў, і ён з'яўляецца грамадзянінам Польшчы. Ягоныя паводзіны здавалася відавочцам дзіўным яшчэ ў аўтобусе, які вёз пасажыраў да самалёта.

Пасля здарэння паліцыя даставіла хулігана ў шпіталь, дзе яму дапамаглі праз нанесеныя ў самалёце удары, пасля чаго маладзён быў дапытаны.

Са слоў спецыялістаў, адчыніць дзверы самалёта, які знаходзіцца на крэйсерскай вышыні, тэхнічна немагчыма, аднак такія спробы ў свеце робяцца рэгулярна, піша выданне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках