26 красавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікам «Атланта» будуць плаціць $3 за дзень

87
Супрацоўнікам «Атланта» будуць плаціць $3 за дзень
Фота: tut.by

Прадпрыемствы пераводзяць на «асаблівы» графік.

Як стала вядома udf.by, спыняецца, сярод іншых, Баранавіцкі станкабудаўнічы завод – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў горада.

«Нам паведамілі, што мы не будзем працаваць 31 ліпеня, 1 і 2 жніўня. За гэтыя дні будуць выплачваць дзве траціны тарыфнай стаўкі. Іншымі словамі прыкладна 6 рублёў за дзень», – распавялі супрацоўнікі станкабудаўнічага завода.

Яны непакояцца, што прастой можа доўжыцца і пасля 2 жніўня.

«Людзі ў асноўным атрымліваюць 300–400 рублёў. Заробкі і так невялікія, а з прастоямі і зусім стануць мізэрнымі. Нам кажуць, што няма заказаў і грошай на набыццё сыравіны», – распавялі супрацоўнікі прадпрыемства.

Тым часам супрацоўнік Менскага завода халадзільнікаў паведаміў Charter97.org, што на сталічным прадпрыемстве прастой доўжыцца два тыдні: з 24 ліпеня да 7 жніўня.

«Гэта прэцэдэнт. Звычайна лета – гэта гарачая пара для завода. А тут такое... Баюся ўявіць, што будзе восенню, зімой. Загад даюць на подпіс у апошні дзень, хоць абавязаныя за месяц. Заробак за год зваліўся з 600 да 450 рублёў», – напісаў супрацоўнік ЗАТ «Атлант».

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках